Міжнародны аэрапорт Алматы () — галоўны міжнародны аэрапорт горада Алма-Аты, самы загружаны аэрапорт Казахстана, размешчаны ў паўночнай частцы горада. Аэрапорт знаходзіцца за 15 кіламетраў ад цэнтра Алма-Аты. Эксплуатацыю аэрапорта ажыццяўляе АТ «Міжнародны аэрапорт Алматы», 100 % акцый належаць турэцкаму холдынгу TAV Airports Holding.
Найбуйнейшы аэрапорт у Казахстане, займае ў краіне 1-е месца па велічыні ўнутраных і міжнародных пасажырскіх і грузавых авіяперавозак. Інтэнсіўнасць палётаў дасягае 15—18 узлётна-пасадачных аперацый у гадзіну, 200—220 у суткі. Знаходзіцца на першым месцы сярод найбольш загружаных аэрапортаў краін Цэнтральнай Азіі, а таксама на дзевятым месцы сярод найбольш загружаных аэрапортаў усёй постсавецкай прасторы па выніках 2019 года.
Гл. таксама Жэтыген (аэрадром)
Катэгорыя:Алмацінская вобласць