«Выхавацелька» () — мастацкі фільм 2018 года рэжысёркі . Галоўную ролю выканала Мэгі Джыленхол.

Сюжэт У жыцці 40-гадовай Лізы няма нічога цікавага: муж мілы, але крыху сумны, з уласнымі дзецьмі адносіны не ладзяцца. З нарастаючай абыякавасцю жанчына працуе выхавацелькай у дзіцячым садку, а адзіная яе аддушына — наведванне паэтычных курсаў. Калі аднойчы Ліза выяўляе ў адным са сваіх 5-гадовых падапечных неверагодны талент да вершаскладання, то спачатку прыходзіць у захапленне, а пазней становіцца апантанай хлопчыкам. Жанчына лічыць, што гэтае дзіця — сапраўдны цуд, і яна павінна выратаваць неакрэплага генія ад абыякавых да мастацтва бацькоў.

Акцёрскі склад Мэгі Джыленхол — Ліза Спінэлі Паркер Севак — Джымі Рой Майкл Чэрнус — Грант Спінэлі Гаэль Гарсія Берналь — Сімон Ганна Барышнікаў — Мэган Аджай Найду — Ніхіл Рой Роза Салазар — Бэка

Узнагароды Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 3 кінаўзнагародамі і яшчэ 12 намінацыямі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы ЗША 2018 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 2018 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы пра паэтаў Катэгорыя:Фільмы Сары Каланджэла