Універсітэт «ESIC» () — іспанская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Пасуэла-дэ-Аларкон каля Мадрыда.

Гісторыя Установа заснавана як Вышэйшая школа камерцыйных інжынераў () у 1965 годзе святарамі каталіцкага ордэна Найсвяцейшага Сэрца Ісуса. Пазней установа змяніла назву на Школа бізнесу і маркетынгу «ESIC» (). Тады гэта быў цэнтр пры некалькіх універсітэтах.

У 2019 годзе Мадрыдскі рэгіянальны парламент ухваліў законапраект, які дазваляў стварыць універсітэт, каб навучальная ўстанова магла выкладаць і выдаваць свае ўласныя ступені і кваліфікацыі, не прывязваючыся да іншага ўніверсітэта. Рашэннем рэгіянальнага парламента, які ўхваліў прапанову большасцю галасоў, завяршыўся працэс, ініцыяваны ўстановай у ліпені 2014 года, калі яна запытала дазвол ва ўрада сталічнага рэгіёна на стварэнне ўніверсітэта.

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Іспаніі Катэгорыя:Эканамічныя ўніверсітэты Катэгорыя:Бізнес-школы Катэгорыя:Мадрыд (аўтаномная супольнасць)