Мікала́й Васі́левіч Кашчэ́еў (, в. Кулябякі, Ардатаўскі павет,  — ?) — дзяржаўны дзеяч БССР.

Біяграфія Нарадзіўся 3 (16) студзеня 1913 года ў в. Кулябякі Ардатаўскага павета Ніжагародскай губерні.

З рабочых. Член КПСС (1943). Скончыў Горкаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут (1935).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1946 года — на гаспадарчай рабоце ў Мінску, у 1953—1955 гадах — загадчык аддзела будаўніцтва Мінскага гаркама КПБ. З 1955 года — першы намеснік міністра будаўніцтва БССР, з 1967 да 1975 года — міністр сельскага будаўніцтва БССР.

На 24—26 з’ездах КПБ абіраўся кандыдатам у члены ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 6-8-га скліканняў. Узнагароджаны 6 ордэнамі, медалямі.

Літаратура

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Кандыдаты ў члены ЦК КПБ Катэгорыя:Міністры сельскага будаўніцтва БССР Катэгорыя:Намеснікі міністраў БССР