Бухта Аматыке — карта Беліза () — буйны заліў Карыбскага мора. Размешчаны ўздоўж усходняга ўзбярэжжа Гватэмалы і ў Белізе.

Бухта знаходзіцца ў Гандураскім заліве, распасціраецца ад Санта-Томас-дэ-Кастылья (Гватэмала) на поўдні да Пунта-Горда (Беліз) на поўначы, дзе ён выходзіць у Карыбскае мора. Паўднёва-ўсходнія межы бухты абазначаны невялікім паўвостравам Пунта-дэ-Манабік.

Большая частка заліва з’яўляецца часткай Гватэмалы, а паўночна-заходняя частка — Беліза. Заліў атрымлівае сцёк з трох асноўных рэк: Моха ў Белізе, Сарстун, якая ўтварае мяжу паміж Белізам і Гватэмалай, і Рыа-Дульсэ ў Гватэмале. Асноўнымі партамі ў бухце з’яўляюцца Пуэрта-Барыас, Санта-Томас-дэ-Кастылья і Лівінгстан з боку Гватэмалы і Пунта-Горда ў Белізе.

Катэгорыя:Залівы Карыбскага мора Катэгорыя:Залівы Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Геаграфія Беліза Катэгорыя:Геаграфія Гватэмалы