FTSE 100 Index (, нефармальна Footsie) — вядучы індэкс Лонданскай фондавай біржы. Разлічваецца незалежнай кампаніяй FTSE Group, якой сумесна валодаюць газета Financial Times і Лонданская фондавая біржа.
Пачаў разлічвацца з 3 студзеня 1984 года з узроўня 1000 пунктаў. Дасягнуў свайго рэкорднага значэння ў 6950,6 пункта 30 снежня 1999 г.
Кампаненты індэкса У верасні 2021 года сектар прамысловых тавараў і паслуг быў найбуйнейшым у індэксе з вагой 11,5 %, за ім ішоў фінансавы сектар з 11,3 % і сектар аховы здароўя на трэцім месцы з 9,9 %. 10 найбуйнейшых кампаній мелі сумарную вагу 41 % у агульнай рыначнай капіталізацыі ўсіх удзельнікаў індэкса.
Крытэрыі адбору Кампаніі, акцыі якіх улічваюцца ў разліку індэкса FTSE 100, павінны задавальняць умовам, якія выстаўляюцца FTSE Group:
уваходзіць у спіс Лонданскай фондавай біржы, кошт акцый індэкса FTSE 100 павінна выяўляцца ў фунтах ці еўра, прайсці тэст на прыналежнасць да пэўнай дзяржавы, акцыі павінны знаходзіцца ў свабодным абарачэнні і быць высокаліквіднымі.
Індэкс пераглядаецца штоквартальна, у першую пятніцу сакавіка, чэрвеня, верасня і снежня.
Крыніцы
Катэгорыя:Еўрапейскія фондавыя індэксы