Эрнэст Лу Медына (; 27 жніўня 1936 — 8 мая 2018) — капітан арміі ЗША, удзельнік В’етнамскай вайны. Камандаваў ротай С («Чарлі») 1-га батальёна 20-га пяхотнага палка. У 1971 годзе паўстаў перад ваенным трыбуналам па справе аб бойні ў Сангмі, але быў апраўданы.

Біяграфія Нарадзіўся ў мексіканска-амерыканскай сям’і ў горадзе Спрынгер, штат Нью-Мексіка. Пасля заканчэння сярэдняй школы жыў за кошт мноства выпадковых заробкаў. У 1956 Медына далучыўся да войска. Праслужыўшы 12 гадоў у шэрагах радавога складу (уключаючы службу ў Нацыянальнай гвардыі), у 1964-м Медына быў прыняты ў афіцэрскую школуp. 128 Milam, John R. Not a Gentleman's War: An Inside View of Junior Officers in the Vietnam War Univ of North Carolina Press, 2009. У 1966 годзе ў званні капітана прызначаны камандзірам роты С («Чарлі») 1-га батальёна 20-га пяхотнага палка. Першапачаткова яго падраздзяленне базавалася на Гаваях, але неўзабаве Медына адправіўся ў Паўднёвы В’етнамp. 725 Tucker, Spencer C. The Encyclopedia of the Vietnam War: A Political, Social, and Military History, 2nd Edition [4 volumes]: A Political, Social, and Military History ABC-CLIO, 20 May 2011.

16 сакавіка 1968 года спланаваў і кіраваў правядзеннем сваёй ротай аперацыі ў сельскай абшчыне Сангмі, дзе адбылося масавае забойства мірных жыхароў. Ёсць меркаванне, што Медына асабіста забіў трох сялян. У 1971 годзе афіцэр паўстаў перад ваенным трыбуналам. Абвінавачаны адмаўляў сваю віну, а таксама адмаўляў факт забойства мірных жыхароў. У жніўні таго ж года Медына прызнаны невінаватым.

Нягледзячы на апраўданне, падзеі ў Сангмі негатыўна адбіліся на ваеннай кар’еры, таму капітан вымушаны быў сысці ў адстаўку. Пазней ён прызнаў, што падчас ваеннага трыбунала «не быў цалкам адкрыты, каб не зганьбіць вайскоўцаў, Злучаныя Штаты, сваю сям’ю і самога сябе».

Пасля звальнення з войска Медына ўладкаваўся на завод Enstrom Helicopter Corporation у Міноміні, штат Мічыган. Праз некаторы час ён са сваёй сям’ёй пераехаў у Марынета, штат Вісконсін. Тут Медына работаў рыэлтарам (індывідуальны прадпрымальнік Medina, Inc.).

Памёр 8 мая 2018 года ва ўзросце 81 года.

Узнагароды Яшчэ да камандзіроўкі ў В’етнам быў узнагароджаны медалямі «Сярэбраная зорка» і «Бронзавая зорка».

У культуры Медына згадваецца ў першай строфы песні Піта Сігера «Апошні цягнік у Нюрнберг» (Last Train to Nuremberg, 1970).

Гл. таксама Камандная адказнасць

Спасылкі Hugh Thompson Foundation web site: (501(c)(3) nonprofit founded by Lawrence Colburn in honor of Hugh Thompson Biography of Ernest Medina Court Martial Documents Trial Transcript INTO THE DARK: THE My Lai Massacre Ernest Medina Trial Watch Famous American Trials - My Lai Courts Martial 1970 Word of Honor, Nelson DeMille 1985.

Катэгорыя:Капітаны Катэгорыя:Ваенныя ЗША Катэгорыя:Удзельнікі вайны ў В’етнаме Катэгорыя:Масавае забойства ў Сангмі