Інтханон — карта Тайланда — гара ў правінцыі Чыянгмай, найвышэйшы пункт Тайланда, уяўляе сабой гранітны баталіт. Вышыня над узроўнем мора — 2559 м, па іншых дадзеных — 2565 м. Гара раней была вядомая як Дойлуанг. У 1954 годзе на тэрыторыі каля гары для захавання лясоў і фаўны быў створаны нацыянальны парк, плошчу якога ў 1972 і 1975 гадах пашырылі да 482,40 км². У гонар 60-годдзя караля Тайланда Рамы IX і пазней каралевы ў 1987 і 1992 гадах на схілах гары былі пабудаваны два храмы.
Катэгорыя:Горы Тайланда