Пій XII (Eugenio Maria Giuseppe Giovanni Pacelli), Папа Рымскі ( — ).

Абвясціў энцыкліку «Mystici Corporis Christi» (1943), у якой атаясаміў царкву з містычным целам Хрыста і заклікаў да адзінства хрысціян. Абвясціў догму Узнясення найсвяцейшай дзевы Марыі (1950), увёў свята Марыі — каралевы свету (1954). Пачаў рэформу літургічнага тыдня (1951). Увёў вечаровыя святыя месы, зрабіў раўнастайным еўхарыстычны пост. Дапусціў ужыванне нацыянальных моў у літургіі Еўхарысціі і ў літургіях некаторых таямніц.

Першы Папа, які прызнаў яўленні ў Фаціме.

Адкрыў сучасны радыёцэнтр у Санта Марыя ды Галерыя.

Быў абвешчаны слугою Божым (1990); быў пачаты працэс яго беатыфікацыі.

Гл. таксама

Datis nuperrime

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Папы Рымскія