Ратбуры () — правінцыя (чангват) у заходняй частцы Тайланда. На поўначы мяжуе з Канчанабуры, на ўсходзе — з правінцыямі Накхонпатхом, Самутсакхон і Самутсонгкхрам, на поўдні — з правінцыяй Пхетбуры. На захадзе правінцыя мяжуе з М’янмай.
Адміністрацыйны цэнтр — горад Ратбуры. Губернатар — Сумет Чайлетванітчакун (з 2008 года).
Плошча правінцыі складае 5196,5 км² (42-е месца па памеры).
Катэгорыя:Правінцыі Тайланда