Гронінгенскі ўніверсітэт () — нідэрландская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта з сядзібай у горадзе Гронінген.

Установа нязменна ўваходзіць ў шэраг 100 найлепшых універсітэтаў свету, згодна з вядучымі сусветнымі рэйтынгамі. Напрыклад, у 2020 годзе ўніверсітэт займаў 3-е месца ў Нідэрландах, 25-е ў Еўропе і 77-е ў свеце.

Структура Факультэт эканомікі і бізнесу Факультэт права Факультэт тэалогіі і рэлігійных навук Факультэт філасофіі Факультэт паводніцкіх і сацыяльных навук Факультэт медыцынскіх навук Факультэт (дакладных) навук і інжынерыі Факультэт прасторавых навук

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Нідэрландаў Катэгорыя:Гронінген (горад)