Міхась Каберац (1902, в. Сухоўчыцы, Слуцкі павет — 14 студзеня 1931) — беларускі грамадскі дзеяч.

Біяграфія Нарадзіўся М. Каберац у 1902 годзе ў вёсцы Сухоўчыцы Слуцкага павета. Свае дзіцячыя гады пражыў у вёсцы Кажушкі Слуцкага павета. Пачатковую асвету атрымаў у Раманаве, дзе скончыў чатыры класы сярэдняй школы. У 1918 годзе, з адкрыццём Слуцкай беларускай гімназіі, паступае ў лік яе вучняў. Ужо тут Міхась Каберац праяўляе цікавасць да беларушчыны, актыўна працуючы ў вядомай краязнаўчай арганізацыі «Папараць-Кветка». Адным з першых запісаўся ў Беларускую вайсковую арганізацыю. Пасля здушэння Слуцкага паўстання часова працаваў у 1921 г. у Вільні, як беларускі настаўнік пачатковай школы ў Ліпоўцы. Не маючы польскага грамадзянства, у 1922 годзе выехаў у Чэхаславакію для заканчэння навучання. Вучыўся на курсах ў . У 1928 годзе скончыў сельскагаспадарчы і лесатэхнічны факультэт ПП. Займаўся грамадскай дзейнасцю, сябра Беларускай рады ў Празе, Беларускага культурнага таварыства імя Скарыны, АБСА і іншМіхась Каберац. Пасмертны ўспамін.

Міхась Каберац быў знаёмы і падтрымліваў сяброўскія сувязі з такімі вядомымі постацямі як Уладзімір Жылка, Людміла Краскоўская, Лявон Рыдлеўскі.

Памёр 14 студзеня 1931 года ад хваробы.

Ацэнка сучаснікаў З ліста Уладзіміра Жылкі да Людмілы Краскоўскай ад 12 чэрвеня 1928 года :

З ліста Людмілы Краскоўскай да Уладзіміра Калесніка ад 7 красавіка 1991 года :

Спасылкі — C. 98.

Катэгорыя:Беларусы ў Чэхіі Катэгорыя:Памерлі ад туберкулёзу