Але́сь Ро́зна, сапраўднае імя Абра́м Іса́кавіч (1913, Мінск, Расійская імперыя — 1942, Унжлаг, Горкаўская вобласць РСФСР) — беларускі паэт, перакладчык.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1913 годзе ў рабочай сям’і. Бацька памёр вельмі рана, маці выхоўвала пяцёх дзяцей (чатырох сыноў і дачку).

Пасля сярэдняй школы Алесь Розна працаваў наборшчыкам у друкарні. Скончыў Лепельскі педагагічны тэхнікум, Мінскі педагагічны інстытут (1932—1935), працаваў у рэдакцыі «Чырвонай змены».

Арыштаваны 28 кастрычніка 1936 года па адрасе: Менск, вул. Чырвонаармейская, д. 27, кв. 2. 2 кастрычніка 1937 года асуджаны НКУС за «ўдзел у контрарэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» да 10 гадоў папраўчай калоніі. Сасланы ў (станцыя Сухабязводная Горкаўскай чыгункі), дзе і памёр.

Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 19 кастрычніка 1955 года.

Творчасць Першыя вершы апублікаваў у 1927 годзе ў часопісе «Беларускі піянер». Друкаваўся ў газетах «Савецкая Беларусь», «Звязда», «Чырвоны сейбіт», «Чырвоная змена», часопісах «Полымя» і «Чырвоная Беларусь».

Пераклаў на беларускую мову творы Генрыха Гейнэ, Адама Міцкевіча, з Сяргеем Грахоўскім — некалькі вершаў Аляксандра Пушкіна.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі РОЗНА Алесь // РОЗНА Алесь //

Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Перакладчыкі з нямецкай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя:Памерлі ў Ніжагародскай вобласці Катэгорыя:Вязні ГУЛАГа