Рымскі еўрапейскі ўніверсітэт () — італьянская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова каталіцкай скіраванасці са статусам універсітэта з сядзібай у Рыме.

Агульная характарыстыка Універсітэт быў заснаваны кангрэгацыяй Легіянераў Хрыста і з’яўляецца часткай традыцыі навучальных устаноў Каталіцкай Царквы. Універсітэт арганізаваны ў адзіны дэпартамент гуманітарных навук.

Ва ўніверсітэцкай бібліятэцы, прысвечанай Пію XII, захоўваюцца дакументы, публікацыі, базы даных і электронныя рэсурсы па дысцыплінах, якія выкладаюцца ва ўніверсітэце, а таксама калекцыі, у тым ліку кніжная спадчына Фонду Альсіда Дэ Гасперы.

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Італіі Катэгорыя:Рым Катэгорыя:Каталіцкія ўніверсітэты