Уладзімір Вітальевіч Далгіх (, г. Гродна) — беларускі артыст балета. Дзяржаўная прэмія Беларусі (1996).
Біяграфія Скончыў у 1987 годзе Беларускае харэаграфічнае вучылішча. 3 1989 года саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Творчасць Творчасці Далгіх уласцівы пластычная выразнасць, сэнсавая напоўненасць, тонкая псіхалагічная распрацоўка партый, высакародства і рамантычная ўзнёсласць светаўспрымання яго герояў. Сярод партый: Яраполк («Страсці» А. Мдывані), Прынц, Зігфрыд, Дэзірэ («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Альберт («» А. Адана), Джэймс («» Х. Левенскольда), Палемон («» Г. Хенцэ), Рамэа («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), Адам («Стварэнне свету» А. Пятрова), Спартак («» А. Хачатурана), Феб («» Ц. Пуні), Філіп («Тыль Уленшпігель» Я. Глебава), Факір («» Л. Мінкуса).
Узнагароды Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996), прэміі імя Л. Александроўскай у складзе групы салістаў балета «Страсці» (1996).
Літаратура
Катэгорыя:Артысты балета Беларусі Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя