9К57 «Ураган» — савецкая рэактыўная сістэма залпавага агню (РСЗА) калібра 220 міліметраў.

Комплекс быў прыняты на ўзбраенне ў 1975 годзе. Галоўны канструктар сістэмы — А. М. Ганічаў, галоўны канструктар баявой машыны — Ю. М. КалачнікаўІнфармацыя на таблічцы для макета баявой машыны 9П140 РСЗА «Ураган» у экспазіцыі народнага музея гісторыі завода АТ «Мотавіліхінскія заводы» (г. Перм, дата наведвання музея 6.07.2009). Баявая і транспартная машыны базуюцца на дапрацаваных шасі грузавога аўтамабіля ЗІЛ-135ЛМ. Колькасць снарадаў у залпе адной баявой машыны — 16 штук. Час залпу з адной баявой машыны — 20 секунд. Маса баявой машыны — 20 тон, рэактыўнага снарада — 280 кг. Разлік баявой машыны — 4 чалавекі. Ва Узброеных Сілах СССР РСЗА «Ураган» стаялі на ўзбраенні «рэактыўных артылерыйскіх палкоў» акругаў, артылерыйскіх дывізій і агульнавайсковых армійФеськов, 2013, с. 295..

Ва Узброеных Сілах Расіі РСЗА «Ураган» стаяць на ўзбраенні артылерыйскіх брыгад агульнавайсковых армій і артылерыйскіх палкоў дывізій. У кожным па 1 рэактыўным артылерыйскім дывізіёне (8 адзінак).

Прызначэнне Сістэма прызначана для паражэння розных цэлей: адкрытай і накрытай жывой сілы; небраніраванай, лёгкабраніраванай і браніраванай тэхнікі мотапяхотных і танкавых рот; артылерыйскіх падраздзяленняў; тактычных ракет; зенітных комплексаў; верталётаў на стаянках; камандных пунктаў; вузлоў сувязі; аб’ектаў ваенна-прамысловай інфраструктуры.

Варыянты 9К57 «Ураган»: базавы варыянт на шасі ЗІЛ-135ЛМ. 9К512 «Ураган-1М»: баявая і транспартна-зараджальная машына сістэмы «Ураган-1М» выканана на базе шасі МЗКЦ-7930 «Астролаг». Баявая машына здольная весці стральбу рэактыўнымі снарадамі як ад 220-мм сістэм 9К57 «Ураган», так і ад 300-мм сістэм 9К58 «Смерч». Бастыён-03: распрацоўка ўкраінскай кампаніі АўтаКрАЗ, прадстаўленая ў 2010. Баявая частка 9К57 «Ураган» усталяваная на шасі КрАЗ-6322РА. Ураган-М — беларуская мадэрнізацыя на шасі МАЗ-6317-05. Уключае ў сябе СПУ 9П140МБ і ТЗМ 9Т452 МБ.

Боепрыпасы Наменклатура боепрыпасаўКарпенко А. В. «Оружие России». Современные реактивные системы залпового огня. — СПб.: Бастион. — С. 44—47. — 76 с.Энциклопедия XXI век. Оружие и технологии России. Часть 5. Боеприпасы наземной артиллерии. Группа 13. Боеприпасы, боевые части ракет и взрывчатые вещества. Класс 1340. Неуправляемые ракеты, их боевое оснащение и составные части. — М.: «Оружие и технологии», 2006. — Т. Том 12. — С. 153—156. — 848 с. — ISBN 5-93799-023-4.Фёдоров Л. А. Глава 8. Закат химической войны. Типы химических боеприпасов, которые имелись у Советской Армии к 1987 г. // Химическое вооружение — война с собственным народом (трагический российский опыт) в трёх томах. — М.: Лесная страна, 2009. — Т. 1. Долгий путь к химической войне. — С. 307—310. — 848 с. — ISBN 978-5-91505-013-5.Барановский М .Н. Глава 3. Назначение и характеристика конструкций реактивных снарядов // Реактивная система залпового огня 9К57 «Ураган». Основы устройства и подготовки к боевому применению. — М.: Издание михайловской артиллерийской академии, 1996. — С. 40—88. — 118 с. Індэкс снарада Індекс Вага снарада, кг Даўжыня снарада, мм Вага , кг Вага /, кг Тып выбухоўніка Далёкасць стральбы, км Фугасныя 9М27Ф 9Н128Ф 280 4832,5 100 51,9 кантактны 10..35 Тэрмабарычныя 9М51 9Н515 256Маса снарада без выбухоўніка.5147143,530,2 кантактны5..13 Касетныя 9М27ККасетная галаўная частка змяшчае 30 аскепкавых баявых элементаў 9Н210 масай 1,85 кг. У кожным элеменце ўтрымліваецца па 370 гатовых аскепкаў. 9Н128К 270 5178 90 30×0,3 некантактны 10..35 9М27К1Касетная галаўная частка змяшчае 30 аскепкавых баявых элементаў 9Н235 масай 1,85 кг. У кожным элеменце ўтрымліваецца па 370 гатовых аскепкаў. 9Н516 270 5178 90 30×0,3 некантактны 10..35 9М27К2Касетная галаўная частка змяшчае 24 супрацьтанкавыя міны ПТМ-1. 9Н128К2 270 5178 89,5 24×1,1 некантактны 10..35 9М27К3Касетная галаўная частка змяшчае 312 супрацьпяхотныя міны ПФМ. 9Н128К3 270 5200 90 312×0,04 некантактны 8..34 9М59Касетная галаўная частка змяшчае 9 супрацьтанкавых мін ПТМ-3. 9Н524 270 5178 90 9×1,85 некантактны 10..35 Запальныя 9М27С 9Н128С Хімічныя 9М27 9Н519 20Атрутнае рэчыва Р-55 (Заман). некантактны

Аператары Ангола — невядомая колькасць мадэрнізаваных у Беларусі «Ураган-М», станам на 2023 годБоевая машина 9П140МБ модернизированной в Беларуси РСЗО «Ураган-М» в составе ВС Анголы. Беларусь — 36 9П140 «Ураган», па стане на 2019 годThe Military Balance 2019. — P. 188. Гвінея — 3 9П140 «Ураган», па стане на 2019 годThe Military Balance 2019. — P. 472., усяго пастаўлена 4 РСЗА «Ураган» Казахстан — 180 9П140 «Ураган» на захоўванні, па стане на 2019 годThe Military Balance 2019. — P. 191. Кіргізія — 6 9П140 «Ураган», па стане на 2019 годThe Military Balance 2019. — P. 193. Малдова — 11 9П140, па стане на 2019 годThe Military Balance 2019. — P. 194. Расія — 900 9П140 «Ураган», з іх 700 на захоўванні, па стане на 2019 годThe Military Balance 2019. — P. 197. Сірыя — некаторая колькасць 9П140 «Ураган», па стане на 2019 годThe Military Balance 2019. — P. 369. Туркменістан — 60 9П140 «Ураган», па стане на 2019 годThe Military Balance 2019. — P. 211., па звестках ААТ «Мотавіліхінскія заводы» пастаўлена ўсяго 54 РСЗА «Ураган» Украіна — 70 9П140 «Ураган», па стане на 2019 годThe Military Balance 2019. — P. 213., усяго пастаўлена 139 РСЗА «Ураган» Узбекістан — 48 9П140 «Ураган», па стане на 2019 годThe Military Balance 2019. — P. 217.  — 9 9П140 «Ураган», па стане на 2019 годThe Military Balance 2019. — P. 467.. Пастаўленыя ў 2007 годзе з БеларусіАзербайджан приобрел вооружение в Беларуси // Новости Армении — Новости Былыя аператары Афганістан — некаторая колькасць 9П140, па стане на 2010 годThe Military Balance 2019. — P. 356., усяго пастаўлена 18 РСЗА «Ураган» Ірак — усяго пастаўлена 24 РСЗА «Ураган» Емен — усяго пастаўлена 12 РСЗА «Ураган». Ажыццёўлены пастаўкі з Малдовы ў 1994 годзе.

Баявое прымяненне

РСЗА 9К57 шырока выкарыстоўвалася ў баявых дзеяннях у Афганістане.

Ужывалася расійскімі ўзброенымі сіламі, пры падтрымцы сіл Паўночнага альянсу, у Афганістане ў 1993—1998 гг, а таксама падчас першай і другой войнаў у Чачні, канфлікту ў Паўднёвай Асеціі 2008 года.

«Ураганы» шырока ўжываліся ў ходзе канфлікту на ўсходзе Украіны як украінскай арміяй, так і паўстанцамі. У далейшым таксама сістэма ўжывалася пры ўварванні Расіі ва Украіну.

РСЗА 9К57 ужывалася Сірыйскай Арабскай арміяй падчас грамадзянскай вайны ў Сірыі (напрыклад, пры вызваленні Пальміры). Таксама, па некаторых звестках, «Ураган» выкарыстоўвалі расійскія ўзброеныя сілы.

Выявы

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура Феськов В. И., Голиков В. И., Калашников К. А., Слугин С. А. Вооружённые Силы СССР после Второй мировой войны: от Красной Армии к Советской. Часть 1: Сухопутные войска. — Томск: Издательство Томского университета, 2013. — 640 p. — ISBN 978-5-89503-530-6.

Спасылкі Видеоподборка запусков на YouTube

Катэгорыя:Артылерыя калібра 220 мм Катэгорыя:Рэактыўныя сістэмы залпавага агню Катэгорыя:З’явіліся ў 1975 годзе Катэгорыя:Рэактыўныя сістэмы залпавага агню Расіі