Культура лінейна-стужкавай керамікі (ад ) — найстаражытнейшая неалітычная культура Еўропы, носьбіты якой займаліся сельскай гаспадаркай. Ахоплівала перыяд першай паловы 6 тысячагоддзя да н. э. — пачатку 5 тысячагоддзя да н. э.
Храналогія Традыцыйная перыядызацыя культуры лінейна-стужкавай керамікі заснавана на вывучэнні керамічных вырабаў. Яна ўключае наступныя фазы развіццяFirst Farmers of Central Europe — Encyclopedia.com: Найстаражытнейшая (5700 г. да н. э. — 5500 г. да н. э.) Старажытная (5500 г. да н. э. — 5300 г. да н. э.) Малодшая і маладзейшая (5300 г. да н. э. — 4900 г. да н. э.) Сучасныя даследчыкі распрацоўваюць болей дакладную храналогію на лакальным узроўні з дапамогай радыёвугляроднага датавання.
Распаўсюджанне Назва культуры лінейна-стужкавай керамікі ўпершыню была выкарыстана енскім навукоўцам у 1883 г. для характарыстыкі аднолькавых неалітычных пасудзін у калекцыі яго ўніверсітэцкага музея. Яны былі арнаментаваны парамі паралельных ліній, размешчаных па спіралі.
У нашы дні геаграфічная прастора культуры ўключае значныя тэрыторыі Аўстрыі, Венгрыі, Германіі, Румыніі, усход і часткова поўнач Францыі, усход Бельгіі, захад Украіны, паўднёвы захад Славакіі, поўдзень Польшчы. Такім чынам, тэрытарыяльна культура лінейна-стужкавай керамікі — адна з найбуйнейшых археалагічных культур эпохі каменнага веку ў Еўропе. Археолагі лічаць, што яе з’яўленне вызначыла пераход ад ранняга да сярэдняга неаліту.
На раннім этапе кераміка нават з аддаленых рэгіёнаў адрознівалася значным падабенствам. Толькі пазней сфарміраваліся лакальныя асаблівасці. У прыватнасці, вылучаюць наступныя рэгіянальныя культурныя групы: Група Дуная Група Эльбы Група Рэйна Група Сены Група Одэра Група Віслы
Найбольш маладыя помнікі культуры лінейна-стужкавай керамікі датуюцца 5000 — 4900 гг. да н. э. Такім чынам, сярэдняя хуткасць яе распаўсюджання была каля 3,5 км — 5 км у годFirst Farmers of Central Europe — Encyclopedia.com.
Паходжанне Найбольш раннія стаянкі культуры лінейна-стужкавай керамікі былі выяўлены ў Сярэднедунайскай нізіне. Іх адносяць прыкладна да 5700 г. да н. э.Hirst, K. Kris. «Linearbandkeramik Culture — European Farming Innovators.» Адсюль культура пачала распаўсюджвацца на ўсход, поўнач і захад. У 1960 г. была прапанавана гіпотэза, згодна з якой яе ўзнікненне было звязана з папярэдняй Старчава-Крышскай культурай. Пазней гэты пункт гледжання быў прыняты большасцю даследчыкаў.
У 1993 г. паміж археолагамі разгарнулася дыскусія аб паходжанні людзей, што былі носьбітамі культуры лінейна-стужкавай керамікі. Высоўваліся 2 асноўныя версіі: Носьбіты культуры лінейна-стужкавай керамікі з’яўляліся нашчадкамі папярэдняга мезалітычнага насельніцтва Еўропы, якія прынялі сельскую гаспадарку ў якасці вонкавага запазычвання Носьбіты культуры лінейна-стужкавай керамікі паходзяць ад перасяленцаў з Малой Азіі, дзе земляробства і жывёлагадоўля ўзніклі значна раней
На карысць другой версіі было тое, што папярэдняе насельніцтва паляўнічых і збіральнікаў не было шчыльным, на ранніх стаянках культуры лінейна-стужкавай керамікі знойдзены ракавіны міжземнаморскіх малюскаў, іх жыхары карысталіся іншай тэхналогіяй апрацоўкі крэмніевых пласцін. Палеагенетычныя даследаванні, апублікаваныя ў 2009 г. і 2010 г.Lorkiewicz, W., Płoszaj, T., Jędrychowska-Dańska, K., Żądzińska, E., Strapagiel, D., Haduch, E., Szczepanek, A., Grygiel, R., & Witas, H. W. (2015). Between the Baltic and Danubian Worlds: the genetic affinities of a Middle Neolithic population from central Poland. PloS one, 10(2), сведчаць пра тое, што носьбіты культуры лінейна-стужкавай керамікі значна адрозніваліся ад абарыгенаў эпохі мезаліту і мелі падабенства з сучаснымі насельнікамі Блізкага Усходу і Малой Азіі. Відавочна, аднолькавае з імі паходжанне мелі носьбіты культуры кардыяльнай керамікі на поўдні Еўропы.
Матэрыяльная культура thumb|Касцяное наверша Носьбіты культуры лінейна-стужкавай керамікі звычайна сяліліся ў далінах буйных рэк, аднак будавалі свае паселішчы каля іх прытокаў. Некаторыя з іх былі дастаткова вялікімі і сталымі. Аднак у даліне Рэйна на захадзе сучаснай Германіі пераважалі дробныя гаспадаркі, што месціліся за некалькі сотняў метраў адна ад іншай. Хаця шчыльнасць насельніцтва значна пераважала папярэднюю, даследаванне ў дунайскай вобласці на поўдні Германіі паказала, што некаторыя ўжо абжытыя мясціны пакідаліся на дзесяцігоддзіJoachim Pechtl Constant change of LBK settlement in the upper Danube region. Quaternary International. Volumes 560—561, 20 September 2020, Pages 240—247.
Для культуры лінейна-стужкавай керамікі характэрны доўгія хаціны са слупавой канструкцыяйPavlu, Ivan. (2016). Linear Pottery Houses and Their Inhabitants. Open Archaeology. 2. 10.1515/opar-2016-0027. У даліне Эльбы даўжыня некаторых з іх перавышала 30 мMysterious Circular Structures and a Vanished Culture in the middle of Europe. Матэрыялам сцен маглі быць драўляныя бярвенні або драўляныя рамы, якія абмазваліся глінай. Слупы трымалі дах і ладзіліся шчыльна як уздоўж сцен, так і знутры будынкаў. Унутраная прастора падзялялася на асобныя камеры. Іх маглі выкарыстоўваць для жылля, захавання прадуктаў і рэчаў, трымання ўзімку свойскай жывёлы. Хаціны былі арыентаваны з усходу на захад. Каля іх рылі яміны, што выкарыстоўваліся для збору смеццяLamys Hachem, Caroline Hamon. Linear Pottery Culture Household Organisation. An Economic Model. Alasdair Whittle and Penny Bickle. Early farmers, The view from Archaeology and Science, Oxford University Press, pp.159-180, 2014.
Каменныя прылады працы вырабляліся з крамянёвых адшчэпаў у форме шырокіх доўгіх лёзаў з пляскатымі платформамі. Тыповыя інструменты: канцавыя скрабкі, серпападобныя лёзы, мікралітычныя навершы, свярдзелы, керны для шліхтавання, плоткіFirst Farmers of Central Europe — Encyclopedia.com. Шырока распаўсюджаны касцяныя прылады з тоўстых костак хатняй жывёлы, рогаў аленяўLamys Hachem, Caroline Hamon. Linear Pottery Culture Household Organisation. An Economic Model. Alasdair Whittle and Penny Bickle. Early farmers, The view from Archaeology and Science, Oxford University Press, pp.159-180, 2014. Часцяком яны арнаментаваліся і маглі выкарыстоўвацца не толькі ў побыце, але і ў якасці ўпрыгожванняў або падчас набажэнстваў. Косць, вапняк і ракавіны малюскаў ішлі на вытворчасць упрыгожванняў. Керамічныя вырабы ўяўлялі сабою простыя пасудзіны для захоўвання і вытанчаныя аздобленыя гаршкі, функцыі якіх не зусім зразумелы. У ранні перыяд пераважала пляскатае дно, пазней — круглявае.
Галоўнымі заняткамі насельніцтва былі земляробства і жывёлагадоўля, хаця паляванне і збіральніцтва таксама адыгрывалі значную ролюMehdi Saqalli, Aurélie Salavert, Stéphanie Bréhard, Robin Bendrey, Jean-Denis Vigne, et al. Revisiting and modelling the woodland farming system of the early Neolithic Linear Pottery Culture (LBK), 5600-4900 B.C. Vegetation History and Archaeobotany, Springer Verlag, 2014, 23 (Supplement 1), pp.37-50. Для забеспячэння ежай вырошчвалі пераважна зёлкавыя (пшаніцу, у меншай ступені — ячмень, быў вядомы авёс) і бабовыя (гарох і сачавіцу). Акрамя таго, на палетках сеялі лён і опіумны мак. Мяркуюць, што пераважала падсечна-агнявая лядная сістэма. Яна хутка вяла да збяднення глебы, а таму патрабавала кожныя некалькі гадоў мяняць надзелы і ў выніку перасяляцца ў іншы раён. Так, неалітычная вёска, знойдзеная археолагамі каля Кёльна, існавала на працягу 370 гадоў цыклічнаГл.: Piggott, S. Ancient Europe — Routledge, 2007. У сярэднім, яна была населена 10 гадоў. Потым гэта месца пакідалася на 50 гадоў. У іншых месцах такое цыклічнае існаванне цягнулася ад 600 да 900 гадоў.
Носьбіты культуры лінейна-стужкавай керамікі трымалі авечак, кароў, коз і свінняў. Некаторыя даследчыкі падазраюць, што ад тагачаснай пароды авечак не атрымоўвалі воўнуMehdi Saqalli, Aurélie Salavert, Stéphanie Bréhard, Robin Bendrey, Jean-Denis Vigne, et al. Revisiting and modelling the woodland farming system of the early Neolithic Linear Pottery Culture (LBK), 5600-4900 B.C. Vegetation History and Archaeobotany, Springer Verlag, 2014, 23 (Supplement 1), pp.37-50. Тым не меней, яны давалі мяса, малако, косткі для вырабу прылад і гной для ўгнаення. Палявалі сезонна ўвосень або ўзімку, часцей аленяў, дзікоў, казуль, зуброў, баброў, вельмі рэдка коней і мядзведзяўJoachim Pechtl Constant change of LBK settlement in the upper Danube region. Quaternary International. Volumes 560—561, 20 September 2020, Pages 240—247.
Грамадства thumb|Чэрап з Герксгайма Сучаснае мадэляванне гаспадаркі культуры лінейна-стужкавай керамікі дэманструе, што найбольш эфектыўнай формай яе дзейнасці была абшчына, якая складалася з вялікіх пашыраных сем’яўMehdi Saqalli, Aurélie Salavert, Stéphanie Bréhard, Robin Bendrey, Jean-Denis Vigne, et al. Revisiting and modelling the woodland farming system of the early Neolithic Linear Pottery Culture (LBK), 5600-4900 B.C. Vegetation History and Archaeobotany, Springer Verlag, 2014, 23 (Supplement 1), pp.37-50. Сям’я самастойна апрацоўвала палеткі, размяркоўвала іншыя гаспадарчыя працы паміж чальцамі. Аднак сямейная жывёла пасвілася ў агульным статку. Мелася магчымасць абшчыннай узаемадапамогі пры сяўбе або зборы ўраджаю. Ускосным сведчаннем існавання пашыраных сем’яў з’яўляюцца доўгія хаціны. Відавочна, кожная абшчына ўяўляла сабою самастойную палітычную арганізацыю. Аднак яе ўнутраны лад застаецца дыскусійным. Высоўваюцца думкі, што яна магла быць матрыярхальнай або кіравацца амбітнымі мужчынаміAndrei, L. Money and Market in the Economy of All Times: Another World History of Money and Pre-Money Based Economies. — Xlibris Corporation, 2011. P. 44. Тое, што пахаванні з багатым інвентаром характэрны толькі для старых памерлых, сведчыць пра болей высокі сацыяльны статус, які набываўся з узростам.
Абшчыны культуры лінейна-стужкавай керамікі былі інтэграваны са сваімі суседзямі і мелі шырокія вонкавыя сувязі. Дзякуючы гэтаму адбываўся абмен на працягу сотняў кіламетраў, у тым ліку жыццёва неабходнымі матэрыяламі накштал крэмнію, а ракавіны малюскаў траплялі ад Чорнага і Эгейскага мораў у Цэнтральную Еўропу. Некаторыя абшчыны набывалі пэўную спецыялізацыю. Так, абшчына ў апрацоўвала скуры для абмену, а абшчыны ў спецыялізаваліся на вытворчасці прадметаў паўсядзённага попыту накшталт керамічных і каменных вырабаўFirst Farmers of Central Europe — Encyclopedia.com. Абмен закранаў аўтахтонныя плямёны паляўнічых і збіральнікаў, што працягвалі суіснаваць у наваколлі.