Барыс Венядзіктавіч Бароўскі (нар. , в. Быкі (цяпер Рабінавая), Маладзечанскі раён) — беларускі хімік, гісторык. Кандыдат хімічных навук, дацэнт.

Біяграфія Скончыў Гарадзілаўскую СШ. Выпускнік Саратаўскага ваенна-хімічнага вучылішча, інжынернага факультэта, а затым аддзялення інжынернага кіруючага складу Акадэміі хімічнай абароны імя маршала Цімашэнкі ў Маскве. Працаваў у двух цэнтральных навукова-даследчых інстытутах (у Кіраве і Вольску Саратаўскай вобласці), потым выкладчыкам, старшым выкладчыкам, узначальваў кафедру ў Саратаўскім вышэйшым ваенна-хімічным вучылішчы.

Ад 1993 года — у Беларусі. Працаваў на розных пасадах у грамадзянскай абароне, выканаўчай уладзе, адукацыі, Мінскім абласным краязнаўчым музеі ў Маладзечне.

Навуковая дзейнасць Аўтар 57 навуковых і вучэбна-метадычных работ. Спецыяліст у галіне краязнаўства, гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, палітычных рэпрэсій 1920—1950 г. на Беларусі.

Навукова-даследчыя працы пра палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі; ураджэнцаў Беларусі ў арміі Андэрса падчас Другой сусветнай вайны; беларускіх вязняў нацызма і інш.

Бібліяграфія Бароўскі, Б. В. Ураджэнцы Беларусі ў арміі Андэрса [Тэкст] / [Б. В. Бароўскі]. — Маладзечна : Друкарня «Перамога», 2006. — 83, с. Бароўскі, Б. В. Беларусы ў арміі Андэрса [Тэкст] : Уражэнцы Беларусі ў арміі Андэрса падчас Другой Сусветнай вайны / Барыс Бароўскі. — Мінск : Выдавец В. Хурсік, 2008. — 117, с Бароўскі, Б. В. Насельнікі Беларусі — вязні нацызма [Тэкст] / Б. В. Бароўскі. — Маладзечна : Друкарня «Перамога», 2009. — 135, с. Бароўскі, Б. В. З гісторыі палітычных рэпрэсій 1920-50-х гадоў на Беларусі [Тэкст] / Барыс Бароўскі. — Маладзечна : Друкарня «Перамога», 2010. — 239, с Бароўскі, Б. В. Маладзечанская Свята-Пакроўская царква. Старонкі гісторыі [Тэкст] / [Б. В. Бароўскі]. — Маладзечна : Друкарня «Перамога», 2018. — 79, с.

Спасылкі Бароўскі Барыс Венядзіктавіч

Катэгорыя:Хімікі Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі