Барыс Флоравіч Манцэвіч (, Мёршчына — 18 жніўня 2022) — беларускі журналіст, пісьменнік.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1933 годзе ў сям’і настаўнікаў. Бацька — Флор Данатавіч Манцэвіч (1890—1941) браў удзел у Народным сходзе ў Беластоку ў 1939 годзе, выступаў з дакладам па адным з асноўных пытанняў парадку дня, а затым ездзіў з заходнебеларускай дэлегацыяй у Маскву. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны, у 1941 годзе бацька быў расстраляны захопнікамі ў Полацку. Маці Аляксандра Міхайлаўна засталася адна з пяццю дзецьмі. Яна актыўна ўключылася ў барацьбу з ворагам у радах падпольшчыкаў і партызан, стварыла адзіны ў Беларусі падпольны партызанскі атрад «Масква», а ў пасляваенны час арганізоўвала першы на Мёршчыне дзіцячы дом — Александроўскі.

Скончыў у 1952 годзе Мёрскую СШ, пасля ў 1957 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ, а ў 1965 годзе — Мінскую вышэйшую партыйную школу. Працаваў у вілейскай раённай газеце «За Савецкую Радзіму» («Шлях Перамогі»), Вілейскім гаркаме партыі, бярэзінскай газеце «Сцяг Леніна» («Бярэзінская панарама»)У раённай бібліятэцы прайшла сустрэча Барыса Манцэвіча з прыхільнікамі яго мастацтва. 31 мая 2016. Псеўданім: Якім Пярэчка (так падпісваўся бацька)Янка Саламевіч. Слоўнік беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў. 1983.

Член Беларускага Саюза журналістаў з 1958 года.

Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Пахаваны ў Іжы.

Крыніцы

Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Мемуарысты Беларусі Катэгорыя:Ліквідатары Чарнобыльскай аварыі