Васіль Аляксеевіч Сляпцо́ў (; — ) — рускі пісьменнік і публіцыст.
Біяграфія Нарадзіўся ў Варонежы. Сын афіцэра. Вучыўся ў Маскоўскай гімназіі, у 1849—1852 гадах вучыўся ў Пензенскім дваранскім інстытуце, у 1854—1855 гадах на медыцынскім факультэце Маскоўскага ўніверсітэта. Неўзабавае пераехаў у Яраслаўль, дзе быў акцёрам у гарадскім тэатры. У 1857—1862 гадах служыў чыноўнікам. Пад уплывам творчасці М. Г Чарнышэўскага у 1863 годзе арганізаваў у Санкт-Пецярбургу «Знаменскую камуну», дзе спрабаваў увасобіць сацыялістычныя ідэі ўсеагульнай працы, раўнапраўя жанчын і інш. Камуна была ліквідавана пад пагрозай ссылкі яе ўдзельнікаў. У 1866 годзе, пасля няўдалага замаху Д. І. Каракозава на імператара Аляксандра II В. А. Сляпцоў быў арыштаваны і неўзабаве вызвалены пад негалосны нагляд паліцыі.
У 1873 годзе у Сляпцова была выяўлена язва. Ён лячыўся на Каўказскіх Мінеральных водах, жыў у Тыфлісе, у маёнтку сваёй маці ў Саратаўскай губерні і ў Маскве. Перанёс аперацыю ў Санкт-Пецярбургу і зноў лячыўся.
Памёр В. А. Сляпцоў у маёнтку сваёй маці. Пахаваны на гарадскіх могілках у Сярдобску.
Літаратурная творчасць Друкавацца В. А. Сляпцоў пачаў у 1861 годзе. Вядомасць яму прынёс цыкл нарысаў «Уладзімірцы і Клязьма» (1861). Аўтар фельетонаў, літаратурна-крытычных артыкулаў, цыкла нарысаў «Лісты аб Асташкаве», апавяданняў і драматычных эцюдаў «Гадаванка», «Начлег», «Свінні», «Мёртвае цела», аповесці «Цяжкі час» (1865), незавершанага рамана «Добры чалавек».
Літаратура
Спасылкі СЛЕПЦОВ, ВАСИЛИЙ АЛЕКСЕЕВИЧ // Энцыклапедыя «Кругасвет»
Катэгорыя:Пісьменнікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Публіцысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XIX стагоддзя Катэгорыя:Публіцысты XIX стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XIX стагоддзя