Ваеннаабавязаны – грамадзянін, які знаходзіцца ў запасе Узброеных Сіл або іншых воінскіх фарміраванняў. Як правіла, гэта рэзерв, які фарміруецца для камплектавання на ваенны час.

Запас Узброеных Сіл ствараецца з ліку грамадзян: Звольненых з вайсковай службы, службы ў рэзерве ў запас Узброеных Сіл; Якія прайшлі навучанне па праграмах падрыхтоўкі афіцэраў запасу на ваенных кафедрах або факультэтах; Вызваленых ад прызыву на ваенную службу, службу ў рэзерве; Якія адбылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў папраўчых установах; Якія не прайшлі ваенную службу па дасягненні імі 27-гадовага ўзросту; Якія прайшлі службу ў органах унутраных спраў, Следчым камітэце, Дзяржкамітэце судовых экспертыз, органах фінансавых расследаванняў, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях і залічаных у запас Узброеных Сіл; Прызнаных па стане здароўя непрыдатнымі да ваеннай службы ў мірны час; Якія прайшлі альтэрнатыўную службу; Жаночага полу, якія маюць ваенна-ўліковую спецыяльнасць; Накіраваных для пастаноўкі на воінскі ўлік у ваенны камісарыят (адасобленае падраздзяленне) па месцы жыхарстваКто военнообязанный в Беларуси?.

Гл. таксама Воінскі абавязак у Беларусі Альтэрнатыўная служба ў Беларусі

Крыніцы

Літаратура Военный энциклопедический словарь (ВЭС), М., ВИ, 1984 г., 863 стр. с иллюстрациями (ил.), 30 листов (ил.) Василий Первунин. Кто военнообязанный в Беларуси? // газета «Аргументы и факты» в Беларуси № 6. 17 мгновений эпидемии 11/02/2020. Катэгорыя:Ваеннае права Катэгорыя:Ваеннае будаўніцтва