Сяргей Сяргеевіч Смірно́ў (;  — ) — савецкі геолаг, мінералог, акадэмік Акадэміі навук СССР (1943, член-карэспандэнт з 1939 года).

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Іванава-Вазнясенск Уладзімірскай губерні. У 1919 годзе скончыў Петраградскі горны інстытут. Застаўся працаваць у ім спачатку асістэнтам пры кафедры мінералогіі. З 1935 года прафесар, у 1933—1937 гадах — загадчык кафедры. Адначасова ў 1929—1941 гадах на пасадзе загадчыка аддзела ў Геалагічным камітэце (Усесаюзным навукова-даследчым геалагічным інстытуце). З 1945 года загадчык аддзела Інстытута геалагічных навук Акадэміі навук СССР.

Навуковая і грамадская дзейнасць Аўтар навуковых прац па мінералогіі рудных радовішчаў, праблемах пародаўтварэння. Распрацаваў вучэнне аб занальнасці гідратэрмальнага абруднення і яго сувязі з магматызмам. Стварыў металагенічны кірунак даследаванняў у вучэнні аб карысных выкапнях. Займаўся даследаваннем рудных радовішчаў Урала (1921—1922), Забайкалля (1923—1933), Далёкага Усходу і Паўночна-Усходу СССР (1934—1947). Адкрыў і апісаў шэраг радовішчаў руд жалеза, каляровых і рэдкіх металаў.

Старшыня Усесаюзнага мінералагічнага таварыства (1945). Ганаровы член Французскага мінералагічнага таварыства (1947).

Сярод апублікаваных прац С. С. Смірнова: Зона окисления сульфидных месторождений — М., 1951; Избр. труды — М., 1955; Полиметаллические месторождения и металлогения Восточного Забайкалья — М., 1961; Рудные месторождения и металлогения восточных районов СССР — М., 1962.

Ушанаванне памяці У гонар С. С. Смірнова названыя гара на паўвостраве Таймыр, ледавік у хрыбце Чэрскага і ледніковы комплекс на востраве Бальшавік архіпелага Паўночная Зямля, пасёлак і радовішча алавяна-поліметалічных руд у Прыморскім краі, мінерал смірнаўскіт. У 1949 годзе Акадэміяй навук СССР заснавана прэмія імя С. С. Смірнова.

Літаратура

Г. И. Молявко и др. Геологи. Географы. — Киев, Наукова думка, 1985.

Спасылкі

Сергей Сергеевич СМИРНОВ // Усерасійскі навукова-даследчы геалагічны інстытут імя А. П. Карпінскага Смирнов Сергей Сергеевич // Горная энциклопедия Смирнов Сергей Сергеевич (1895-20.08.1947). 120 лет со дня рождения // Магаданская абласная ўніверсальная бібліятэка імя А. С. Пушкіна Выдающиеся геологи. Портретная галерея ВСЕГЕИ, 2007

Катэгорыя:Геолагі СССР Катэгорыя:Правадзейныя члены АН СССР Катэгорыя:Геолагі XX стагоддзя Катэгорыя:Супрацоўнікі Расійскай акадэміі навук