Спіс недружалюбных краін () — пералік, зацверджаны распараджэннем Урада Расійскай Федэрацыі 13 мая 2021 года № 1230-р (абноўлены ад 5 сакавіка 2022 года №430-р).
У рэдакцыі распараджэння гучыць як:
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 23 красавіка падпісаў указ «Аб прымяненні мер уздзеяння (процідзеянні) на недружалюбныя дзеянні замежных дзяржаў» (Указ ад 23 красавіка 2021 г. № 243). Дакумент абмяжоўвае заключэнне дыппрадстаўніцтвамі краін, чые дзеянні прызнаны недружалюбнымі, працоўных дагавораў з фізічнымі асобамі на тэрыторыі Расіі. Спіс такіх краін павінен быў вызначыць урад.
Па стане на 5.03.2022 года ў спіс увайшлі: Албанія Андора Аўстралія Брытанія Грузія Еўрапейскі саюз (дзяржавы-члены) Злучаныя Штаты Амерыкі Ісландыя Канада Карэя Ліхтэнштэйн Манака Мікранезія Нарвегія Новая Зеландыя Паўночная Македонія Сан-Марына Сінгапур Тайвань Украіна Чарнагорыя Швейцарыя Японія
Гл. таксама Вось зла Другая халодная вайна
Катэгорыя:Знешняя палітыка Расіі