Тэрарыстычны акт у Пешавары — тэрарыстычны акт, здзейснены тэрарыстам-смяротнікам «Ісламскай дзяржавы» ў шыіцкай мячэці Пешавара (Хайбер-Пахтунхва, Пакістан) 4 сакавіка 2022 года падчас пятнічнай малітвы. У выніку тэракта загінулі па меншай меры 63 чалавека, 196 атрымалі раненні.

Перадгісторыя У канцы XX і пачатку XXI стагоддзяў паўночна-заходні Пакістан часта падвяргаўся нападам ісламістаў. У 2004 году іх напады перараслі ва ўзброены канфлікт. У Пешавары раней адбываліся тэракты, у тым ліку ў шыіцкіх мячэцях (у 2013 і ў 2015 гададх).

Тэракт Перад узрывам двое ўзброеных людзей у чорнай адзежы пачалі страляць у паліцэйскіх ля будынка мячэці. У сутычцы загінуў баявік і паліцэйскі. Выжылы ўвайшоў у мячэць і адкрыў агонь па людзям, а затым узарваў сябе.

Адказнасць 5 сакавіка 2022 года тэрарыстычная арганізацыя «Вілаят Харасан» (частка «Ісламскай дзяржавы») узяла на сябе адказнасць за тэракт. Тэрарыст-смяротнік, які здзейсніў теракт, быў ідэнтыфікваны як Джулайбіб аль-Каблі.

Рэакцыя Тэракт асудзілі Міністэрства замежных дзей Ірана, пастаянны каардынатар ААН, прэс-сакратары Афганістана, ААЭ, Саудаўскай Аравіі, Егіпта, ЗША і Архібіскуп Кентэрберыйскі.

Гл. таксама Тэракт у Пешавары (2023)

Зноскі

Катэгорыя:Сакавік 2022 года Катэгорыя:Падзеі 4 сакавіка Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2022 годзе Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты ісламістаў Катэгорыя:2022 год у Пакістане