Міхаіл Васілевіч Друцкі-Сакалінскі (каля 1510 — пасля 1559) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Сакалінскіх герба «Друцк». Сын Васіля Сямёнавіча.

Уладальнік Саланевічаў, часткі Крывіна і Каменя, у 1556 купіў Стравенікі ў Літве.

Сям’я Заснавальнік асобнай галіны Друцкіх-Сакалінскіх. Яго сын Васіль (у каталіцтве Вацлаў; ? — каля 1600) быў маршалкам полацкім (1591).

Літаратура