А́ня По́ганчава, нямецкі варыянт — Аня Поганч (, ; нар. , Фечаў, Германская Дэмакратычная Рэспубліка) — лужыцкая грамадская дзяячка, вучоны-лінгвіст, навуковы супрацоўнік Сербалужыцкага інстытута, ніжнялужыцкая журналістка, рэдактар і тэлевядучая праграмы на ніжнялужыцкай мове «Łužyca», якая выходзіць у Баўцэнскай сербалужыцкай радыёстанцыі Rundfunk Berlin-Brandenburg (RBB). Старшыня сербалужыцкай культурна-асветніцкай арганізацыі Маціца сербская (з 2020 года).
Біяграфія Нарадзілася ў 1970 годзе ў ніжнялужыцкай камуне Веташаў. Вучылася ў ніжнялужыцкай сярэдняй школе. Сярднюю адукацыю атрымала ў ніжнялужыцкай гімназіі ў Котбусе. З 1984 па 1994 гады вывучала русістыку і сарабістыку ў Лейпцыгскім універсітэце. Абараніла доктарскую навуковую ступень у Дрэздэнскім тэхнічным універсітэце. Пасля арганізацыі на радыёстанцыі Rundfunk Berlin-Brandenburg (RBB) тэлепраграмы «Łužyca» на ніжнялужыцкай мове была яе тэлевядучай да 2001 года. З сярэдзіны 2005 года з’яўляецца рэдактарам гэтай праграмы. З 1999 года з’яўляецца навуковым супрацоўнікам Сербалужыцкага інстытута ў Будзішыне і чаргуе вядзенне праграмы са сваім калегам Хрысціянам Матэе.
Уваходзіла ў рэдакцыю энцыклапедыі «Sorbisches Kulturlexikon», якая выйшла ў 2014 годзе.
З’яўляецца членам Верхнялужыцкай моўнай камісіі і членам Камісіі лінгвістычнай бібліяграфіі (Kommission für linguistische Bibliographie) Міжнароднага славянскага камітэта (Internationalen Slawistenkomitee). Уваходзіць у склад Савета сербалужыцкай культурна-асветніцкай арганізацыі «Маціцы сербскай»
Асноўныя творы Geschichte und Gegenwart der obersorbischen Schriftsprache Lexikologie, Wortbildung und Lexikografie des Obersorbischen, moderne Terminologie im Obersorbischen Bibliografie der sorbischen Sprachwissenschaft
Літаратура Sorbisches Kulturlexikon. Herausgegeben von Franz Schön und Dietrich Scholze unter Mitarbeit von Susanne Hose, Maria Mirtschin und Anja Pohontsch, Bautzen 2014, 579 S. Deutsch-niedersorbisches Schulwörterbuch , Bautzen 2012 (Mitautoren: Erwin Hannusch, Manfred Starosta) Z labyrinta serbšćiny. Bjesady wo rěči (= Aus dem Labyrinth der sorbischen Sprache. Sprachglossen), Bautzen 2009, 192 s. (Mitautorinnen: Jana Šołćina, Sonja Wölkowa) Dołojcne serbojstwo we łužyskich casopisach 1793—1941 (Hrsg.) (= Das Niederlausitzer Wendentum in Lausitzer Zeitschriften 1793—1941), Budyšyn 2007, 390 s. Deutsch-obersorbisches Wörterbuch neuer Lexik , Bautzen 2006, 193 s. (Mitautoren: Helmut Jentsch, Jana Schulz) Der Einfluss obersorbischer Lexik auf die niedersorbische Schriftsprache, Bautzen 2002, 386 s. (Spisy Serbskeho instituta; 30)
Спасылкі Бібліяграфія Біяграфічныя звесткі на сайце Сербалужыцкага інстытута
Катэгорыя:Лужыцкія журналісты Катэгорыя:Лужыцкія грамадскія дзеячы Катэгорыя:Члены Маціцы серба-лужыцкай Катэгорыя:Лужыцкія лінгвісты Катэгорыя:Старшыні Маціцы серба-лужыцкай