Лідзія Лазараўна Заменгоф (, , 1904 — восень 1942, ці жнівень 1944) — польская эсперантыстка, перакладчык, адвакат, грамадскі дзеяч, дачка Л. Л. Заменгофа.

Біяграфія Лідзія Заменгоф нарадзілася ў Варшаве ў 1904 годзе, была малодшай дачкой заснавальніка эсперанта Л. Л. Заменгофа. Вывучыла эсперанта ва ўзросце 9 гадоў, і з 14 гадоў пачала перакладаць на эсперанта з польскай мовы, яе першыя публікацыі з’явіліся праз некалькі гадоў. Атрымаўшы юрыдычную адукацыю ў Варшаўскім ўніверсітэце ў 1925 годзе, яна цалкам прысвяціла сябе дзейнасці ў сферы эсперантызма і гамаранізма Notes on the life of Lidia Zamenhof. Пачынаючы з Венскага Сусветнага кангрэса эсперантыстаў 1924 яна прымала ўдзел ва ўсіх Сусветных кангрэсах да 1939 года (за выключэннем кангрэса ў 1938 годзе ў Англіі, бо ў гэты час яна знаходзілася ў ЗША). У 1925 годзе падчас 17-га Сусветнага кангрэса эсперантыстаў у Жэневе яна пазнаёмілася з верай Бахаі і з гэтага часу стала актыўным прыхільнікам гэтай рэлігіі. Лідзія Заменгооф была сакратаром варшаўскага таварыства эсперантыстаў «Канкорда», працавала ў якасці інструктара выкладання эсперанта па метаду Чэха, аб’ехала шмат краін для прапаганды гэтага метада і самой мовы эсперанта. Сваю дзейнасць Лідзія Заменгоф вяла ў супрацоўніцтве з рознымі арганізацыямі эсперантыстаў — Міжнароднай студэнцкай лігай, Сусветнай асацыяцыяй эсперанта, а таксама з арганізацыямі прыхільнікаў веры Бахаі.

Супрацоўнічала са шмат якімі эсперанта-выданнямі. Вядомы яе пераклад на эсперанта рамана Quo vadis? Г. Сянкевіча, апублікавны ў 1933 годзе.

У 1937 годзе Лідзія Заменгоф пераехала ў ЗША, дзе доўгі час выкладала эсперанта, але ў снежні 1938 года іміграцыйная служба ЗША адмовілася працягнуць яе візу з-за незаконна «аплочваемай працы» па выкладанню эсперанта, і яна была вымушана вярнуцца ў Польшчу.

Пасля акупацыі Польшчы ў 1939 годзе яе дом у Варшаве апынуўся на тэрыторыі Варшаўскага гета. Лідзія бала арыштаваная па абвінавачванню ў тым, што яна вяла ў ЗША антынацыстскую прапагандуHeller, Wendy Lidia, The Life of Lidia Zamenhof Daughter of Esperanto, 1985, pp. 234—235, але праз некалькі месяцаў была вызвалена. Яна здабывала ежу і лекі для арыштаваных а на прапапновы бегчы з краіны — адмаўлялася. У 1942 годзе яе зноў арыштавалі і адправілі ў лагер смерці ў Трэблінке, дзе яна загінула ў газавай камеры восенню 1942 года. Іншыя крыніцы паведамляюць, што яе растралялі ў жніўні 1944 годаBahá'í Norge: Zamenhof .

Ушанаванне памяці

Сімвалічная магіла (кенатаф) Лідзіі Заменгоф знаходзіцца на Яўрэйскіх могілкх Варшавы — мемарыльная таблічка на магіле яе маці, Клары Заменгоф, побач з такой жа таблічкай ў гонар яе сястры Соф’і, якая таксама загінула ў Трэблінке. У 1933 годзе ў гонар Лідзіі Заменгоф назвалі адно з аддзяленняў дзіцячай клінікі доктара Заменгофа ў Беластоку, Польшча. У 1995 годзе ў Мемарыяльным музеі Халакоста ў Вашынгтоне прайшоў вечар памяці Л. Заменгоф, дзе былі адзначаны намаганні эсперантыстаў па спасенню яўрэяў, якіх пераследвалі падчас Другой сусветнай вайны. У 2004 годзе, да 100-годдзя з дня нараджэння Лідзіі Заменгоф была выдана кніга «Por ke la tagoj de la homaro estu pli lumaj», у якую увайшлі яе шматлікія публіцыстычныя артыкулы, рэцнзіі эсэ.

Катэгорыя:Эсперантысты Катэгорыя:Бахаісты Катэгорыя:Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Ахвяры Халакоста Катэгорыя:Вязні польскіх гета Катэгорыя:Памерлі ў канцэнтрацыйных лагерах