Луіс Бараса (; каля 1360, — , ) — каталанскі мастак. Ствараў у гатычным стылі.
Працаваў у 1380—1425 гадах у Барселоне і навакольных гарадах. Яго першай задакументаванай працай былі вітражы, зробленыя для сабора ў Жыроне ў 1380 годзе. Падчас візіту ў Авіньён пазнаёміўся з французскім і італьянскім жывапісам (пераважна з творамі сіенскай школы). У сваёй творчасці ён таксама пераняў стыль візантыйскага мастацтва.
Катэгорыя:Мастакі Каталоніі Катэгорыя:Мастакі готыкі Катэгорыя:Мастакі XIV стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XV стагоддзя