Камбрыйскі ўніверсітэт () — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Карлайл.

Гісторыя Універсітэт быў утвораны ў выніку зліцця каледжа Святога Марціна ў Ланкастэры, Камбрыйскага інстытута мастацтваў (былы Камбрыйскі каледж мастацтваў і дызайну) і кампусаў Камбрыйскага ўніверсітэта Цэнтральнага Ланкашыра 1 жніўня 2007 года. Афіцыйны статус універсітэта, хоць і без Каралеўскай хартыі, быў прадастаўлены вучэльне Таемным саветам у студзені 2007 года. Пазней у 2019 годзе Таемны савет надаў яму паўнамоцтвы па прысваенні навуковых ступеняў.

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Карлайл (Англія)