Цісайдскі ўніверсітэт () — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Мідлсбра.

Агульная характарыстыка З моманту свайго ўтварэння ў якасці тэхнічнага каледжа ў 1930 годзе ўніверсітэт быў размешчаны ў Паўночным Ёркшыры ў Англіі на паўднёвым беразе ракі Ціс. Галоўны ўваход ва ўніверсітэт знаходзіцца на месцы старога будынка каледжа перад вежай з гадзіннікам.

Універсітэт адкрыў свой кампус ў былой сярэдняй школе ў раёне Істбарна ў Дарлінгтане. Новы кампус коштам 13 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў адкрыўся ў 2011 годзе ў Цэнтральным парку.

Універсітэт для пражывання студэнтаў прапануе шэраг кіруемых рэзідэнцый (залы, дамы і кватэры). Дадатковыя месцы даступныя праз схему жылля пад кіраваннем універсітэта (уласнасць, якая належыць прыватным арэндадаўцам, але кіруецца універсітэтам).

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Мідлсбра