Нацыянальная Асамблея Нігерыі () — федэральны заканадаўчы орган (парламент) Нігерыі.

Склад Сучасны парламент складаецца з дзвюх палат: Верхняя палата — Сенат Нігерыі Ніжняя палата — Палата прадстаўнікоў Нігерыі.

Палата прадстаўнікоў Палата прадстаўнікоў з’яўляецца ніжняй палатай парламента Нігерыі. Усяго 360 дэпутатаў. Дэпутаты абіраюцца па мажарытарнай сістэме адноснай большасці. Тэрмін паўнамоцтваў дэпутатаў — 4 гады.

Сенат Сенат з’яўляецца верхняй палатай парламента Нігерыі. У яго ўваходзіць 109 сенатараў, якія абіраюцца па мажарытарнай сістэме адноснай большасці ў 36 трохмандатных і адной аднамандатнай акрузе. Старшыня Сената абіраецца непрамым галасаваннем з сенатараў.

Спасылкі Официальный сайт Assemblyonline news on the National Assembly Official People and Legislature Information Interchange

Катэгорыя:Палітыка Нігерыі Катэгорыя:Парламенты паводле краін