Рух 23 сакавіка — кангалезская паўстанцкая групоўка, утвораная на базе НКНА. Прадстаўляе інтарэсы этнічнай меншасці тутсі і дзейнічае на ўсходзе краіны. Сваю назву атрымала ад даты мірных перамоваў 2009 года, калі паўстанцы-тутсі былі легалізаваныя і ўліліся ў склад дзеючай арміі.
Аднак у красавіку 2012 года баевікі зноў паднялі паўстанне. Яго лідарам стаў генерал Боска Нтаганда. Летам 2012 года да падаўлення бунту тутсі далучыліся войскі ААН.
20 лістапада 2012 года паўстанцам удалося атрымаць буйную перамогу, захапіўшы адміністрацыйны цэнтр ГомаКонголезские повстанцы объявили о захвате столицы пограничного региона. Як паведамлялася, падтрымку паўстанцам аказвалі ўрады Уганды і РуандыВ Конго вертолеты ООН ведут огонь по позициям боевиков
Пазней у самой паўстанцкай групоўцы адбыўся раскол і Боска Нтаганда, маючы асцярогі наконт свайго жыцця, здаўся ў амерыканскае консульства ў Руандзе.
5 лістапада 2013 года пасля цяжкага ваеннага паражэння рух самараспусціўся.
12 снежня ўлады Дэмакратычнай Рэспублікі Конга падпісалі з групоўкай M23 мірнае пагадненне. Цырымонія падпісання, якая адбылася ў Кейптаўне, павінна была адбыцца яшчэ 11 лістапада ва Угандзе. Аднак тады падпісанне было адкладзена, паколькі бакі не маглі прыйсці да згоды з нагоды таго, як назваць дакумент: пагадненнем або дэкларацыяйLenta.ru: Мир: Конфликты: Конголезские власти подписали соглашение с повстанцами.
Катэгорыя:Узброеныя групоўкі ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга