Мы́тва, Мотва, Мутва — рака ў Мазырскім, Ельскім і Нараўлянскім раёна Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Прыпяць (басейн Дняпра).

Назва

У. Тапароў за першапачатковую назоўную форму лічыў *Мітва, якую выводзіў ад балцкага Mituva, збліжаючы з літоўскім гідронімам Mituva, з латышскім MitavaВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 197..

Згаданыя гідронімы Mìtuva (з варыянтам Mìtva), Mitava А. Ванагас разглядаў у сувязі з літоўскім mitrus «шпаркі; гнуткі», латышскім mitrs «вільготны»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 218—219.. К. Каруліс выводзіў гэтую лексіку ад індаеўрапейскага *mi-t- з развіццём значэнняў «сціскаць, біць > рабіцца слабым, мяккім > слабы, гнуткі > вільготны, сыры»K. Karulis. Latviešu etimoloģijas vārdnīca. Rīga, 1992, 2001. С. 601..

В. Жучкевіч пагаджаўся, што назва Мытва магла ўзнікнуць у выніку збліжэння незразумелай балцкай формы са славянскім мыць. Але ён дапускаў і паходжанне ад славянскага «мытня», «мытны збор», бо рака, паводле яго, была мяжой на гістарычным шляху ўздоўж ПрыпяціВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 248—249..

На карце XVIII ст. рака пазначаная і як Мытва (двойчы), і як Мітва («Митва», адзін раз, у верхнім цячэнні).

Гідраграфія Даўжыня ракі 47 км. Плошча вадазбору 430 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 м/км.

Пачынаецца за 1,5 км на поўнач ад вёскі Бярозаўка Мазырскага раёна, цячэ ў межах Мазырскага і Гомельскага Палесся. Вусце каля вёскі Канатоп Нараўлянскага раёна.

Даліна ў верхнім цячэнні трапецападобная (шырыня 1—2 км), у сярэднім і ніжнім цячэнні невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Абалона двухбаковая (шырыня ад 0,3 км да 1,3 км), месцамі чаргуецца па берагах. У высокае разводдзе і дажджавыя паводкі затапляецца на 1,5–2 тыдні. Схілы спадзістыя, невысокія, парослыя лесам, месцамі адкрытыя, у ніжнім цячэнні прарэзаны ярамі.

Рэчышча каналізаванае (2 участкі) на працягу 45 км. На рацэ створана Бабруйкаўскае вадасховішча. У басейне ракі вадасховішчы Княжабор’еўскае і вадасховішча паміж аграгарадкамі Галоўчыцкая Буда і Галоўчыцы. Асноўны прыток — рака Млынок (справа).

На перыяд вясновага разводдзя прыпадае 60 % гадавога сцёку.

Каля ракі населеныя пункты Бярозаўка, Антонаўка, Малы Бокаў, Рудня (Мазырскі раён), Мазуры, Санюкі, Бабруйкі (Ельскі раён), Лінаў, Галоўчыцкая Буда, Вербавічы, Грыдні, Канатоп (Нараўлянскі раён). У ніжнім цячэнні праходзіць па мяжы Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Прытокі Прыпяці Катэгорыя:Рэкі Мазырскага раёна Катэгорыя:Рэкі Ельскага раёна Катэгорыя:Рэкі Нараўлянскага раёна