Арабскае заваяванне Леванта – заваяванне Арабскім халіфатам Леванта (тэрыторыі Сірыі і Палестыны, тагачасных правінцый Візантыйскай імперыі).
Гісторыя У 634 годзе арабскае войска перасекла Сірыйскую пустыню і захапіла горад Босра. Імператар Іраклій I накіраваў супраць іх армію на чале са сваім братам Феадорам; у ліпені 634 года яна была разгромлена Халідам ібн аль-Валідам у бітве пры Аджнадайне.
Пасля шэрагу новых лакальных перамог, захопнікі аблажылі Дамаск. Аблога працягвалася з сакавіка па верасень 635 года; не маючы аблогавай тэхнікі, арабы ўзялі горад зморам.
Пасля заваявання Паўднёвай Сірыі войска Халіда ібн аль-Валіда рушыла на поўнач, дзе заняла Эмесу (суч. Хомс) і Епіфанію (суч. Хама) (восень–зіма 635 года).
Імператар Іраклій накіраваў насустрач арабам новыя сілы колькасцю 40–50 тыс. чалавек. У траўні–чэрвені 636 года арабы былі вымушаны пакінуць захопленыя гарады, у тым ліку і Дамаск.
Візантыйскае войска рухалася следам, каб выцесніць арабаў з Сірыі; нарэшце, абедзве арміі спыніліся адна перад адной каля ракі Ярмук. Ва ўпартай трохдзённай бітве 20-22 жніўня 636 года візантыйская армія была разгромлена; у Іраклія не засталося сіл для супраціву арабам.
На працягу восені–зімы 636 года мусульманскія атрады захапілі большасць гарадоў Сірыі – Дамаск, Эмесу, Берою (суч. Халеб). У тыле ў арабаў доўга вытрымлівалі аблогу Іерусалім, Кейсарыя (захоплена толькі ў 640 годзе) і некалькі прыморскіх крэпасцяўПравославная энциклопедия. Арабские завоевания.
Крыніцы
Катэгорыя:634