Паліна Сяргееўна Шарэнда-Панасюк (нар. ) — актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», палітычная зняволеная, абвінавачаная падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе. Была кіраўніком моладзевага руху «Малады фронт» у Брэсце, каардынатаркай моладзевага руху «Зубр» на Берасцейшчыне.
Біяграфія Нарадзілася ў Мінску, але школу скончыла ўжо ў Брэсце. Гісторык па адукацыі, скончыла Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Пасля скончыла магістратуру ў Варшаве, навучалася на палітолага. Працавала у Інстытуце нацыянальнай памяці у Польшчы.
У 2000-ыя гады Паліна Панасюк узначальвала «Малады фронт» у Брэсце, таксама была каардынатаркай моладзевага руху «Зубр» на Берасцейшчыне. Працавала ў камандзе кандытата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча на выбарах 2006 года, удзельніца падзей на «плошчы Каліноўскага» (Кастрычніцкая плошча ў Мінску) у сакавіку 2006 года. У 2008 пабралася шлюбам з Андрэем Шарэндам.
Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года працавала ў выбарчай кампаніі Андрэя Саннікаваhttps://nashaniva.com/?c=ar&i=266386. У 2017 годзе сям’я Шарэндаў актыўна выступала супраць дэкрэту «аб дармаедзтве», праз гэта мужа Паліны, Андрэя, двойчы затрымлівалі (ён адседзеў 30 сутак арышту). Саму Паліну Шарэнда-Панасюк таксама затрымлівалі, але праз наяўнасць непаўнагадовага сына суд прызначыў штрафhttps://virtualbrest.ru/news45772.php. Падчас выбараў у парламент Беларусі ў 2019 года Шарэнда-Панасюк была кандыдатам у дэпутаты ад грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», аднак была знята з кампаніі за тэлевезійны зварот, у якім яна назвала Аляксандра Лукашэнку «дыктатарам»https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31135336.htmlhttps://www.dw.com/ru/kogo-v-breste-sravnivajut-s-zhannoj-dark-i-za-chto-sudjat/a-57804626https://vitebskspring.org/vyasna/4214-palinu-sarendapanasiuk-pazbavili-rehistracyi-kandydatam-u-deputaty.
Да падзей 2020—2021 гг. працавала рэпетытарам па польскай мове. Маці двух сыноў, Славаміра і Стаха. Каталічка па веравызнанніhttps://belarus2020.churchby.info/tag/palina-sharenda-panasyuk/.
Палітычны пераслед Паліна Шарэнда-Панасюк была затрымана 3 студзеня 2021 у Брэсце, пасля чаго змешчана ў мясцовы ІЧУ, пазней яе перавялі ў СІЗА. Ёй прад’явілі абвінавачванні па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі) за тое, што нанесла драпіну аднаму з міліцыянтаў, якія прыйшлі да яе дамоў. Пазней стала вядома, што жанчыну таксама вінавацяць у абразе прэзідэнта (арт. 368 КК) і прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК)https://prisoners.spring96.org/be/person/palina-szarenda-panasjukhttps://belsat.eu/news/03-01-2022-tsely-god-u-palone-rouna-god-tamu-matsi-dvaih-dzyatsej-palinu-sharendu-panasyuk-vykrali-z-domu/.
3 сакавіка 2021 была пераведзена ў псіхіятрычную лякарню «Навінкі» з мэтай медыцыйнскай экспертызыhttps://reform.by/204239-brestskuju-aktivistku-jetapirovali-iz-sizo-v-novinki-dlja-psihiatricheskoj-jekspertizyhttps://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31129312.html.
9 чэрвеня 2021 у судзе Маскоўскага раёна Брэста быў вынесены прысуд Паліне Шарэнда-Панасюк. Суддзя Яўген Брэган прызначыў ёй пакаранне, якое запрасіў пракурор Павел Генадзевіч Крупеніч: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжымуhttps://www.svaboda.org/a/31505261.html. У той жа дзень шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволеннайhttps://belhelcom.org/be/news/zayava-pravaabaronchay-supolnasci-belarusi-ab-pryznanni-paliny-sharenda-panasyukhttps://spring96.org/be/news/103786.
21 ліпеня 2021 года сімвалічнай хроснай Паліны Шарэнды-Панасюк стала дэпутатка Еўрапарламента , якая заявіла: «Я падтрымліваю Паліну Шарэнду-Панасюк. Ніхто не павінен быць у турме за абарону свабоды. Кожны чалавек павінен мець магчымасць выказваць сваё меркаванне і мець права не пагаджацца з рэпрэсіўнымі ўрадамі. Арышт, суд і зняволенне Паліны Шарэнды-Панасюк, як яна заявіла падчас працэсу, „не з’яўляюцца законнымі: я іх не прызнаю“. Спадар Лукашэнка, вызваліце Паліну і ўсіх астатніх палітвязняў!»https://spring96.org/be/news/104394.
У жніўні 2021 Паліна Шарэнда-Панасюк была пераведзена ў жаночую папраўчую калонію ў Гомелі. Там трапіла пад ціск з боку адміністрацыі, была пазбаўлена дазволенных законам магчымасцяў (у тым ліку, забароненных да забароны): тэлефанаванняў, спатканняў (у тым ліку, з адвакатам), рэчавых і прадуктовых перадач, абмежавана ў ліставанні і магчымасці набываць прадукты ўнутры калоніі. Таксама неаднаразова змяшчалася ў штрафны ізалятарhttps://reform.by/266726-politzakljuchennuju-polinu-sharendo-panasjuk-4-j-raz-otpravili-v-shizohttps://belsat.eu/news/26-12-2021-palina-sharenda-panasyuk-vyjshla-z-kartsara-i-daslala-list-rodnym/https://belsat.eu/news/14-12-2021-palinu-sharendu-panasyuk-u-kalonii-pazbavili-tsyoplyh-rechau-i-harchovyh-pasylak/. 2022 год Паліна Шарэнда-Панасюк сустрэла ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу)https://charter97.org/be/news/2022/1/26/452457/.
У канцы лютага 2022 года муж, Андрэй Шарэнда, паведаміў, што на Паліну завялі крымінальную справу па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Ёй пагражае да двух гадоў зняволенняhttps://reform.by/300000-protiv-politzakljuchennoj-poliny-sharendo-panasjuk-zaveli-novoe-ugolovnoe-delo. Потым ёй двойчы дадавалі па году калоніі.
Выйшла на свабоду па сканчэнні чацвёртага тэрміну, правёўшы чатыры гады і месяц за кратамі. Аб яе вызваленні стала вядома 1 лютага 2025 года. У пачатку лютага з'ехала з Беларусі.
Узнагароды Летам 2021 Паліна Шарэнда-Панасюк была ўганаравана ўкраінскім Крыжам Пятра Калнышэўскага «За годнасць у палоне»https://charter97.org/be/news/2021/6/11/425680/https://belsat.eu/news/16-06-2021-shto-takoe-godnasts-u-palone-i-tsi-vazhnejshaya-yana-za-zahavanne-zhytstsya-tlumachats-bylyya-palonnyya-lnr/.
У лістападзе 2021 узнагароджана чэшскай прэміяй «Гісторыя несправядлівасці» (разам з Мікітай Емяльянавым і Ксеніяй Сырамалот)https://www.jsns.cz/o-jsns/aktuality/1083136-uvezneni-belorusti-aktiviste-obdrzi-cenu-pribehu-bezpravihttps://belsat.eu/news/18-11-2021-troe-belaruskih-palitvyaznyau-atrymayuts-prestyzhnuyu-cheshskuyu-premiyu-gistoryi-nespravyadlivastsi/.
25 сакавіка 2023 года ўзнагароджана медалём ордэна ПагоніНовыя ўзнагароджаньні Мэдалём Ордэну Пагоні 25.3.2023.
Крыніцы
Спасылкі Старонка Паліны Шарэнда-Панасюк на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна» Старонка Паліны Шарэнда-Панасюк на сайце праекта dissidentby
Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»