Уітыер () — горад у штаце Аляска, ЗША. Размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы паўвострава Кенай, на беразе праліва Прынца Вільгельма, за 93 км на паўднёвы ўсход ад Анкорыджа. Плошча горада — 51,0 км², з якіх 32,4 км² — суша і 18,6 км² — адкрытыя водныя прасторы.
Амаль усе жыхары горада пражываюць у 14-павярховай былой вайсковай казарме, пабудаванай у 1956 годзе. Будынак пад назвай Вежа Бегіч (Begich Towers) умяшчае паліцэйскі ўчастак, медыцынскую клініку, царкву і пральню.
Катэгорыя:Гарады Аляскі