Даніла Сокал (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік бабруйскай «Белшыны» (у арэндзе з мазырскай «Славіі»).
Клубная кар’ера Выхаванец мазырскай СДЮШАР-1. У дарослым футболе дэбютаваў 29 жніўня 2016 года ў складзе мазырскага «Мантажніка» ў матчы Другой лігі супраць жыткавіцкага ЮАС (5:0); не маючы на той момант 16 гадоў, стаў адным з наймаладзейшых ігракоў у гісторыі беларускага футбола. У 2017 годзе выступаў за дубль мазырскай «Славіі», пасля гуляў за «Мантажнік» на аматарскім узроўні, таксама стаў выступаць у пляжным футболе за мазырскую каманду «М-Сіці», выклікаўся ў нацыянальную зборную Беларусі па пляжным футболе.
У ліпені 2020 года зноў далучыўся да дубля «Славіі», дзе замацаваўся ў складзе. У красавіку 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў дзяржынскі «Арсенал». Пачынаў сезон 2021 рэзервовым брамнікам дзяржынцаў, аднак пазней выйграў канкурэнцыю ў Паўла Галавенкі, а ў другой палове сезона чаргаваўся ў складзе з Уладзімірам Пяцігорцам. Па выніках сезона дапамог «Арсеналу» выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Славію».
У пачатку 2022 года стаў рыхтавацца да новага сезона з асноўным складам мазырскага клуба. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 сакавіка 2022 года ў матчы 1-га тура супраць барысаўскага БАТЭ (0:3), адгуляўшы на полі ўсе 90 хвілін. У далейшым у сезоне 2022 стаў асноўным брамнікам каманды, а ў 2023 годзе рэдка з’яўляўся на полі, гуляў пераважна за дубль. У снежні 2023 года падоўжыў кантракт са «Славіяй», а ў лютым 2024 года быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну».
Міжнародная кар’ера 8 кастрычніка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2023 супраць Грэцыі (0:2).
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2021
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2016 Д3 Мантажнік 1 −0 2017 (1) дубль Славія 1 −3 2020 (2) дубль Славія 10 −22 2021 Д2 Арсенал 15 −13 2022 Д1 Славія 27 −40 2023 Д1 Славія 2 −4
Крыніцы
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мантажнік Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ў пляжны футбол Беларусі