Ана́ніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Сітнікі.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Пудзецкаслабодскі сельсавет у складзе Пухавіцкага раёна Менскай акругі Беларускай ССР. Цэнтр — вёска Пудзецкая Слабада. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Капскія. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Рудзенскага раёна, з 12 сакавіка 1935 года — Пухавіцкага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Менскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сітнікі. Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета была акупіравана нямецкімі войскамі. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ананічы, сельсавет перайменаваны ў АнаніцкіУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 30 лістапада 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску СітнікіРашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 лістапада 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Турынскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 991 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 93,2 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 1,1 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года .

Склад На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: аграгарадок Сітнікі і вёскі Ананічы, Баські, Дубраўка, Капскія, Крамяні, Падбярэжжа, Слабада, Стары Двор, Хочын.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе