Вайна ў Агадэне — узброены канфлікт паміж Эфіопіяй, агадэнскімі сепаратыстамі і ісламісцкімі групоўкамі ў правінцыі Агадэн.

Агляд У Агадэне дзейнічала паўстанцкая ўзброеная групоўка Фронт нацыянальнага вызвалення Агадэна, якая з 1994 года вяла ўзброеныя дзеянні супраць Эфіопіі. Мэта групы мянялася з цягам часу, першапачаткова ФНВА заяўляў, што хоча больш шырокай аўтаноміі для Агадэна ў Эфіопіі, аднак з часам групоўка заявіла пра тое, што змагаецца за поўную незалежнасць рэгіёну ад Эфіопіі. Таксама прадстаўнікі ФНВА выступалі за аднаўленне Вялікага Самалі. Дадзены канфлікт у значнай ступені быў зачынены для ўвагі знешняга свету, так як Адыс-Абеба трымала ў таямніцы ўсё, што адбывалася ў гэтым рэгіёнеUnrest Simmers In Ethiopia’s Ogaden, April 15, 2008.

Вылазкі паўстанцаў ФНВА, як правіла, асвятляліся толькі замежнымі сродкамі масавай інфармацыі, у той час як мясцовае тэлебачанне Эфіопіі замоўчвала праўду пра канфлікт. У 2007 годзе ФНВА здзейсніў напад на нафтаноснае радовішча ў Аболе, у выніку якога загінулі 9 кітайскіх рабочых з кампаніі Sinopec і 61 эфіоп са службы аховы аб’ектаEthiopian Rebels Kill 70 at Chinese-Run Oil Field — New York Times. У адказ ў чэрвені 2007 года Эфіопія пачала ваенную аперацыю, з мэтай знішчыць групоўку паўстанцаў. Наступленне суправаджалася высокай крытыкай і абвінавачваннямі ў сур’ёзных парушэннях правоў чалавекаEthiopia: Crackdown in East Punishes Civilians, Human Rights Watch, July 4, 2007.. Ваенныя дзеянні ў Агадэне былі цесна звязаны з удзелам Эфіопіі ў Самалійскай грамадзянскай вайне, так як адной з мэтаў для нападу Эфіопіі на Саюз ісламскіх судоў (СІС) у снежні 2006 года было ў тым, каб перарэзаць сувязь паміж ФНВА і СІС.

У 2007—2008 гадах у Агадэне пачаліся жорсткія баі, якія сталі следствам эфіопскай ваеннай аперацыяй у Самалі. На думку экспертаў, ФНВА прымаў актыўны ўдзел у баях супраць Эфіопіі ў сталіцы Самалі Магадыша ў 2006 годзе. Некаторыя з ісламскіх баевікоў беглі ў Агадэн, бо былі выгнаны з Магадыша. Адносіны паміж ФНВА і іншай самалійскай ісламісцкай групоўкай, Джамаат Аш-Шабааб, не зусім ясныя. Хоць урад Эфіопіі сцвярджаў, што ўсе самалійскія групоўкі звязаны паміж сабой, але, на думку Human Rights Watch, паміж ФНВА і аш-Шабааб былі боесутыкненні ў 2007 годзе. ФНВА неаднаразова заяўляў, што збіраецца дыстанцыявацца ад некаторых больш радыкальных груповак, якія дзейнічалі ў дадзеным рэгіёне.

Адна з апошніх эфіопскіх ваенных аперацый прайшла паспяхова. Махамед Далал і многія іншыя лідары ФНВА былі забіты. Гэта прывяло да расколу групоўкіGarowe Online — Home .

Прадмовы

У склад Эфіопіі дадзены рэгіён увайшоў у сярэдзіне дзевятнаццатага стагоддзя і быў месцам амаль пастаяннага напружання паміж Самалі і Эфіопіяй з 1960-х гадоў. Канфлікт перайшоў у стан вайны ў канцы 1970-х, калі тагачасны прэзідэнт Самалі — Сіяд Барэ, паспрабаваў рэалізаваць праект Вялікага Самалі. Вайна працягвалася амаль год і скончылася перамогай Эфіопіі.

ФНВА быў утвораны ў 1984 годзе. У яго склад уліліся былыя байцы Фронту вызвалення Заходняга Самалі, аднак падтрымкі з боку Самалі ім не аказваласяOgaden Crackdown Carries High Cost , Inter Press Service News Agency, July 5, 2007.

ФНВА прымаў удзел у грамадзянскай вайне ў Эфіопіі, калі арганізацыя змагалася супраць ЧВАС і ваеннай дыктатуры Менгісту Хайле Марыям, але пры гэтым не была звязана з іншымі групоўкамі. Пасля падзення рэжыму Менгісту ў 1992 годзе, ФНВА увайшоў у склад урада новаўтворанага Самалійскага рэгіёну Эфіопіі, стаўшы там адной з галоўных палітычных партый. Пасля Фронт нацыянальнага вызвалення Агадэна заняўся адкрытай прапагандай сепаратызму, што прывяло да яго адхілення ад удзелу ў рабоце ўрада ў 1994 годзе і пераходу на цалкам нелегальнае становішча.

Эрытрэя і Самалі ў канфлікце Эфіопія абвінавачвала суседнюю краіну Эрытрэю ў падтрымцы ФНВА і распальванні апасродкаванай вайны з мэтай знішчыць эканоміку Эфіопіі. Гэтыя дзве краіны сталі ворагамі пасля кровапралітнага канфлікту ў 1998—2000 гадах. Службовыя асобы ў Асмэры адмаўлялі факт аказання дапамогі ФНВА. Яны абвінавачвалі Эфіопію ў тым, што яна спрабуе выкарыстаць Эрытрэю ў якасці казла адпушчэння — за няздольнасць ўрэгуляваць спрэчкі з шматлікімі этнічнымі групамі ў ЭфіопііEthiopian Rebel Group Denies Support From Eritrea , VOA, April 25, 2007. Пры ўсім тым Фронт нацыянальнага вызвалення Агадэна падтрымліваў Эрытрэю ў вайне супраць Эфіопіі ў 1998—2000 гадах. У Эрытрэі ФНВА атрымліваў матэрыяльна-тэхнічную і ваенную падтрымкуCollective Punishment: War Crimes and Crimes against Humanity in the Ogaden area of Ethiopia’s Somali Region, Human Rights Watch, June 2008.

Гл. таксама Агадэн Вайна за Агадэн (1977—1978) Ваенная кампанія Эфіопіі ў Агадэне

Катэгорыя:Вялікае Самалі Катэгорыя:Эфіопа-эрытрэйскі пагранічны канфлікт Катэгорыя:Войны XX стагоддзя Катэгорыя:Войны XXI стагоддзя