Помнік Людміле Іванаўне Чалоўскай — помнік у Барысаве, размешчаны на праспекце Рэвалюцыі, у скверы. Пастаўлены ў 1958 годзе. Прысвечаны удзельніцы партызанскага руху на Барысаўшчыне ў Вялікую Айчынную вайну Людміле Чалоўскай. Аўтары помніка — скульптар С. Селіханаў, архітэктар Г. Калюжны.
Апісанне Агульная вышыня бетоннага помніка складае 4,4 м. Скульптурная фігура Л. I. Чалоўскай на простым і строгім пастаменце. У зграбнай фігуры, лёгкім, але рашучым кроку дзяўчыны адлюстраваны валявы парыў і абаяльнасць юнацтва, маральная сіла адважнай партызанкі. Скульптура вабіць жыццёвасцю і адухоўленасцю вобраза.
Літаратура
Мачульский Р. Н. Вечный огонь: Партизанские записки.— 3 изд.— Мн., 1978; Андрющенко Н. Дорогами подвигов. — 2 изд. — Мн., 1978.
Катэгорыя:Помнікі Барысава Катэгорыя:1958 год у Беларусі Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:Творы Сяргея Селіханава Катэгорыя:Праспект Рэвалюцыі (Барысаў)