Людміла Іванаўна Чалоўская (, Магілёў — , Барысаў) — удзельніца партызанскага руху на Барысаўшчыне ў Вялікую Айчынную вайну.
Біяграфія Нарадзілася года ў Магілёве ў сям’і ваеннаслужачага. Член УЛКСМ з 1940 года. 3 1935 года жыла ў Барысаве. Вясной 1941 года скончыла 8 класаў сярэдняй школы № 2.
3 ліпеня 1941 года — член камсамольска-маладзёжнай групы Барысаўскага камуністычнага падполля. Распаўсюджвала лістоўкі, збірала зброю і боепрыпасы, звесткі аб размяшчэнні нямецкіх войск. 3 лютага 1942 г. разведчыца і сувязная партызанскага атрада імя Ф. Э. Дзяржынскага брыгады «Дзядзькі Колі», з ліпеня 1943 г. — у партызанскай спецыяльнай групе НКДБ СССР «Артур». Падтрымлівала сувязь з падпольнымі групамі ў Барысаве, перадавала ім міны, узрыўчатку для дыверсій, збірала звесткі разведкі для партызан, здабывала бланкі пашпартоў, удзельнічала ў арганізацыі ўцёкаў ваеннапалонных. Дом, дзе жыла маці Люсі ў Барысаве, быў партызанскіх сувязных і падпольшчыкаў.
3 кастрычніка 1943 года пры выкананні чарговага задання схоплена гітлераўцамі і кінута ў Барысаўскую турму. Пасля катаванняў расстраляна ў ноч з 6 на 7 лістапада 1943 года.
Узнагароды Пасмяротна ўзнагароджана 2 ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені.
Памяць Імем адважнай партызанкі названы вуліца і піянерская дружына сярэдняй школы № 13 у Барысаве. У 1958 годзе ў Барысаве пастаўлены помнік Люсі Чалоўскай (скульптар С. Селіханаў, архітэктар Г. Калюжны).
Літаратура
Мачульский Р. Н. Вечный огонь: Партизанские записки.— 3 изд.— Мн., 1978; Андрющенко Н. Дорогами подвигов. — 2 изд. — Мн., 1978.