Форт Крысціна (;) — першае шведскае паселішча, заснаванае ў 1638 годзе ў вусці рэк Крысціна і Дэлавэр падчас шведскай каланізацыі Амерыкі, у 1638—1655 гадах — сталіца Новай Швецыі.
Паселішча было названа ў гонар каралевы Крысціны (1626 - 1689). Асноўным насельніцтвам форта на найпозніх этапах яго існавання былі фіны з падуладных Швецыі фінскіх земляў.
Катэгорыя:Новая Швецыя Катэгорыя:Крэпасці паводле алфавіта Катэгорыя:Каланізацыя Амерыкі Катэгорыя:Новыя Нідэрланды Катэгорыя:Фарты ЗША