Маціяс Груневальд (; , 1470 ці 1475 — Гале, ) — апошні вялікі мастак паўночнага адраджэння. Захавалася не больш за дзясятак яго твораў, з якіх галоўны — «Ізенгеймскі алтар». Працаваў пры двары майнцскіх архібіскупаў (1508—1525). У сваёй творчасці з бязмежнай эмацыйнай сілай выказаў трагічны напал і ўзвышаны містычны спірытуалізм эпохі. Пераадкрыты ў пачатку XX стагоддзя нямецкімі экспрэсіяністамі, якія палічылі яго сваім прамым папярэднікам.