Сілы тэрытарыяльнай абароны Узброеных сіл Украіны () — асобны род сіл Узброеных сіл Украіны (УСУ), на які ўскладаецца арганізацыя, падрыхтоўка і выкананне задач тэрытарыяльнай абароны.

Непасрэднае кіраўніцтва тэрытарыяльнай абаронай ажыццяўляе Галоўнакамандуючы УСУ праз камандуючага сіл тэрытарыяльнай абароны. 1 студзеня 2022 года, на падставе Закона Украіны «Аб асновах нацыянальнага супраціву»Закон України «Про основи національного спротиву» створаны Сілы тэрытарыяльнай абароны. У складзе Сіл тэрытарыяльнай абароны Украіны плануецца арганізаваць 25 брыгад (па адной брыгадзе на рэгіён), якія будуць аб'ядноўваць больш за 150 батальёнаў (адзін батальён на раён ). Фарміраванне падраздзяленняў Сіл тэрытарыяльнай абароны было запланавана завяршыць да 15 лютага 2022 года.

Тэрытарыяльная абарона, нараўне з рухам супраціву і падрыхтоўкай грамадзян Украіны да нацыянальнага супраціву, з'яўляецца складовай часткай Нацыянальнага супраціву на Украіне.

Камандуючы сіл тэрытарыяльнай абароны ВСУ — брыгадны генерал Ю. А. ГалушкінПрезидент призначив командувача Сил територіальної оборони, Укрінформ, 01.01.2022 .

Катэгорыя:Узброеныя сілы Украіны