Ёханес Груцке (; ,  — ) — нямецкі жывапісец, прадстаўнік крытычнага рэалізму. У 1958-64 гадах вучыўся ў берлінскай Акадэміі мастацтваў. Карціны Груцке рэпрэзентуюць групы людзей у бытавых, але тэатралізаваных сітуацыях. Нікчэмнасць іх дзеяў і жэстаў наўмысна манументалізаваныя, а твары сімвалізуюць банальнасць паўсядзённага існавання і ўмоўнасць маральных нормаў («Наш хлопчык зноў дома», 1967, збор Х.Дудэ, Аўгсбург; «Пад адкрытым небам», 1969, Кунстале, Гамбург).