Жорж Дэмарэ ( — ) — германа-шведскі мастак-партрэтыст.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1697 годзе ў Стакгольме, Швецыя. Сын мігрантаў Жуана Дэмарэ і Сары Мэйтэрыс. Настаўнікам быў мастак Марцін Мэйтэнс (1648—1736), сваяк маці. У 1724 годзе Жорж застаўся ў Амстэрдаме, у наступным годзе з’ехаў у Нюрнберг, дзе ён наведваў мастацкую акадэмію Іагана Даніэля Прэйслера (1666—1737). Пазней працягнуў навучанне ў Венецыі, дзе навучаўся ў Джавані Батысты П’яцэта (прыкладна 1682—1754).

У 1731 годзе ён ажаніўся з Барбарай Мары Шухбаўэр і пасяліўся ў Мюнхене, дзе ён стаў прыдворным мастаком. У 1743 годзе аўдавеў. Ён працягнуў жыць і працаваць у Мюнхене да самай смерці ў 1776 годзе. «Аўтапартрэт з дачкой» і іншыя тры яго карціны знаходзяцца ў Мюнхенскай Галерэі, іншыя ў галерэі ў Аўгсбургу.

Катэгорыя:Мастакі Швецыі Катэгорыя:Мастакі Германіі Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Германіі Катэгорыя:Мастакі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Мастакі ракако