Каррада Джаквінта (; ,  — , ) — італьянскі мастак эпохі ракако.

Жыццё і творчасць Бацькі Джанквінта рыхтавалі яго для кар’еры духоўнай асобы, аднак ён здолеў настаяць на сваім выбары стаць мастаком. Першыя ўрокі жывапісу браў у мясцовага, мальфецкага майстра Саверыа Порта. У 1719—1723 гадах працягнуў навучанне ў Неапалі, у майстэрні Франчэска Салімена, разам з шэрагам іншых вядомых затым жывапісцаў (напрыклад, Джузэпэ Баніта і Франчэска дэ Мура).

У 1723 годзе ён пераехаў у Рым для працы ў майстэрні Себасцьяна Конка. У сакавіку 1727 года адкрыў незалежную студыю, яго памагатым быў Джузэпэ Росі. У 1733—1739 гадах жыў і працаваў у Турыне. У 1734 годзе ён ажаніўся з Агатай Кацярынай Сільвестрай. У перыяд паміж 1723 і 1753 гадамі неаднаразова бываў у Рыме, у 1753—1761 гадах працаваў у Мадрыдзе. У 1762 годзе вярнуўся ў Неапаль.

Зноскі

Катэгорыя:Мастакі Італіі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Мастакі ракако