Пазачарговыя Прэзідэнцкія выбары ў Казахстане () адбыліся 9 чэрвеня 2019 года згодна з Загадам прэзідэнта № 18 ад 9 красавіка 2019 года «Пра прызначэнне пазачарговых выбараў прэзідэнта Рэспублікі Казахстан»Указ президента Республики Казахстан № 18 от 09.04.2019 г. «О назначении внеочередных выборов Президента Республики Казахстан».

Прызначэнне пазачарговых выбараў На пазачарговых выбарах, што адбыліся 26 красавіка 2015 года, перамогу з вынікам 97,7 % выбаршчыкаў атрымаў Нурсултан Назарбаеў. Ён быў абраны на пяцігадовы тэрмінЗа Назарбаева проголосовало 97,7 процента казахстанцев — предварительные данные ЦИК.

19 сакавіка 2019 года Нурсултан Назарбаеў падпісаў загад пра складанне паўнамоцтваў прэзідэнта з 20 сакавіка 2019 года па ўласным жаданні.

20 сакавіка 2019 года дзеючым Прэзідэнтам Рэспублікі Казахстан, паводле Канстытуцыі, стаў старшыня Сената Касым-Жамарт Такаеў. Паводле Канстытуцыі, ён мусіў быць кіраўніком краіны да канца выбарчага тэрміна першага Прэзідэнта Нурсултана Назарбаева. Чарговыя выбары прэзідэнта Казахстана павінны былі прайсці ў красавіку 2020 года.

9 красавіка 2019 года ў сваім звароце да народа Казахстана Касым-Жамарт Такаеў абвясціў пра правядзенне пазачарговых выбараў, якія павінны адбыцца 9 чэрвеня 2019 года.Выборы в Казахстане: Токаев обратился к казахстанцам. 8 красавіка былі праведзеныя кансультацыі з удзелам старшыні сената парламента Дарыгі Назарбаевай, прэм’ер-міністра Аскара Маміна, старшыні Канстытуцыйнага Савета Кайрата Мамі, намесніка старшыні мажыліса парламента Уладзіміра Бажко; Токаев собрал первых лиц государства. 9 красавіка была таксама праведзена сустрэча з кіраўніцтвам палітычных партый «Нур Атан», Дэмакратычнай партыі Казахстана «Ак жол», КНПК і «Ауыл»; Токаев принял руководителей казахстанских партий.

Фінансаванне На правядзенне выбараў планавалася выдаткаваць 8,8 млрд тэнгэ. Паводле віцэ-міністра фінансаў Берыка Шалпанкулава, ЦВК запрасіў 12 млрд тэнгэ на правядзенне датэрміновых выбараў прэзідэнта, з якіх каля 70 % сродкаў былі выдаткаваны на заробкі супрацоўнікам выбарчых акруг. Павелічэнне выдаткаў на выбары звязана з павелічэннем мінімальных заробкаў12 миллиардов запросили на проведение досрочных выборов.

Кожнаму кандыдату прапанавалася каля 7,5 млн тэнге, для гарантаванага доступу для выступу з перадвыбарнымі праграмамі ў СМІ. Пры гэтым выдаткі маглі быць большымі ад заяўленай сумы, бо змяняліся рынкавыя цэныПо 7,5 млн тенге из бюджета предлагают выдать кандидатам в президенты.

15 красавіка ўрад Казахстана выдзеліў з грашовага рэзерву 9,4 млрд тэнге на правядзенне выбараў, што на 2,6 млрд менш сумы, якую запрошваў ЦВКПравительство планирует выделить на выборы 9,4 миллиарда тенге.

Кошт друку бюлетэняў склаў больш 132 млн тэнге. Усяго было надрукавана 12 мільёнаў бюлетэняў, што на 1 % перавышае колькасць грамадзян, якія валодаюць выбарчым правамСколько миллионов потрачено на изготовление бюллетеней.

Каляндарны план правядзення выбараў 10 красавіка 2019 года адбылося пасяджэнне Цэнтральнай выбарчай камісіі Казахстана, на якім быў зацверджаны план-графік асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні пазачарговых выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан, а таксама зацверджаны формы выбарчых дакументаўЦИК РК утвердила Календарный план основных мероприятий по подготовке и проведению внеочередных выборов Президента.

10 красавіка — 28 красавіка да 18:00 гадзін: вылучэнне кандыдатаў; да 18:00 гадзін 11 мая: рэгістрацыя кандыдатаў; з моманту рэгістрацыі кандыдата — да канца 7 чэрвеня: перадвыбарная агітацыя; 8 чэрвеня: дзень цішыні; 9 чэрвеня з 7: 00 да 20: 00 гадзін: дзень галасавання; з 10 па 11 чэрвеня: падвядзенне папярэдніх вынікаў; з 10 па 16 чэрвеня: устанаўленне вынікаў выбараў і рэгістрацыя абранага прэзідэнта.

Вылучэнне і рэгістрацыя кандыдатаў З шасці зарэгістраваных палітычных партый пяць абвясцілі аб правядзенні з’ездаў. 23 красавіка — «Нур Атан», 24 красавіка — «Ак жол», 25 красавіка — «Ауыл» 26 красавіка — КНПКПартии Казахстана определились с датами съездов і АСДППолитсовет ОСДП определился с кандидатом. Партыя «Бірлік» адмовілася ад удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах праз брак часу для паўнавартаснага з’езда партыіПартия «Бирлик» отказалась от участия в президентских выборах.

17 красавіка 2019 года Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Ұлы Дала Қырандары» вылучыла кандыдатам у прэзідэнты сустаршыню аб’яднання, пісьменніка — Садыбека ТугелаЗачем нужны «однопроцентные кандидаты» .

23 красавіка 2019 года Нурсултан Назарбаеў абвясціў, што партыя «Нур Атан» вылучае дзеючага прэзідэнта Такаева ў якасці кандыдата на выбарах. 25 красавіка Канстытуцыйны савет, адказваючы на запытанне Такаева, пастанавіў, што ў пятнаццацігадовы тэрмін пражывання, які трэба для кандыдатаў, залічваюцца і перыяды пражывання за межамі Казахстана грамадзян, якія адносяцца да персаналу дыпламатычнай службы Рэспублікі Казахстан і прыраўнаваных да іх асоб, накіраваных у міжнародныя арганізацыі.

24 красавіка 2019 года Федэрацыя прафсаюзаў Казахстана вылучыла ў кандыдаты ў Прэзідэнты старшыню тэрытарыяльнага аб’яднання прафсаюзаў Заходне-Казахстанскай вобласці Амангельды Таспіхава.

24 красавіка на з’ездзе партыі «Ақ жол» была зацверджана кандыдатура Даніі Еспаевай. Яна стала першай жанчынай вылучанай кандыдатам у прэзідэнты за ўсю гісторыю КазахстанаДания Еспаева пойдет на выборы от «Ак Жол» .

25 красавіка 2019 года партыя «Ауыл» на сваім з’ездзе вылучыла Талеўтая Рахімбекава кандыдатам у прэзідэнты Казахстана.

ОСДП на сваім з’ездзе пастанавіла не вылучаць кандыдата, прапанаванага прэзідыумам партыі і адмовілася прымаць удзел у выбарахОСДП отказалась от участия.

26 красавіка 2019 года на з’ездзе Камуністычнай народнай партыі Казахстана зноў быў вылучаны кандыдатам у прэзідэнты Жамбыл Ахметбекаў, які браў удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2011 года.

26 красавіка рух «Ұлт тағдыры» прапанаваў кандыдатам у прэзідэнты Аміржана КосанаваАмиржан Косанов выдвинут от "Движения «Ұлт тағдыры».

Талгат Ераліеў быў адным з магчымых кандыдатаў ад партыі «Ақ жол» і на партыйным галасаванні набраў 31 % галасоў, саступіўшы Даніі Еспаевай. Пасля гэтага 26 красавіка ён быў вылучаны кандыдатам у прэзідэнты ад Саюза будаўнікоў КазахстанаВсю ночь советовался с коллегами — Талгат Ергалиев о снятии с выборов. Кандыдаты, вылучаныя палітычнымі партыямі і грамадскімі аб’яднанняміКандыдатДзейнасць/пасада(на момант вылучэння)Суб’ектвылучэнняСтатусДатападачыДатарэгістрацыіСадыбек ТугелВіцэ-прэзідэнт Федэрацыі нацыянальных відаў коннага спортуРГА «Ұлы Дала Қырандары»Зарэгістраваны22 красавіка 2019Информационное сообщение ЦИК РК о подаче документов С. Тугела3 мая 2019Касым-Жамарт ТакаеўПрэзідэнт Рэспублікі Казахстан«Нур Атан»Зарэгістраваны23 красавіка 2019Информационное сообщение ЦИК РК о подаче документов К. К. Токаева3 мая 2019Амангельды ТаспіхаўСтаршыня тэрытарыяльнага аб’яднання прафсаюзаў Заходне-Казахстанскай вобласціФедэрацыя прафсаюзаў КазахстанаЗарэгістраваны25 красавіка 2019Информационное сообщение ЦИК РК о подаче документов А. С. Таспихова4 мая 2019Данія ЕспаеваДэпутат Мажыліса VI склікання«Ақ жол»Зарэгістраваны25 красавіка 2019Информационное сообщение ЦИК РК о подаче документов Д. М. Еспаевой4 мая 2019Талеўтай РахімбекаўСтаршыня праўлення «Нацыянальнага аграрнага навукова-адукацыйны цэнтра»«Ауыл»ЗарэгістраваныТолеутай Рахимбеков зарегистрирован кандидатом в президенты26 красавіка 2019Информационное сообщение ЦИК РК о подаче документов Т. С. Рахимбекова6 мая 2019Жамбыл АхметбекаўДэпутат Мажыліса VI скліканняКНПКЗарэгістраваны26 красавіка 2019Информационное сообщение ЦИК РК о подаче документов Ж. А. Ахметбекова6 мая 2019Аміржан КасанаўПрэзідэнт Цэнтра сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных ініцыятыў «Рэформа»«Ұлт тағдыры»ЗарэгістраваныАмиржан Косанов зарегистрирован кандидатом в президенты27 красавіка 2019Информационное сообщение ЦИК РК о подаче документов А. С. Косанова6 мая 2019Талгат ЕргаліеўСтаршыня «Саюз будаўнікоў Казахстана»«Саюз будаўнікоў Казахстана»Зняў кандыдатуру з выбараўСоюз строителей отказался выдвигать Ергалиева 27 красавіка 2019Информационное сообщение ЦИК РК о подаче документов Т. Ф. Ералиева—Жуматай АліеўГА «Халық демографиясы»Адмоўлена ў рэгістрацыі ў сувязі з няздачай экзамену на веданне дзяржаўнай мовы28 красавіка 2019Информационное сообщение ЦИК РК о подаче документов Ж. Алиева—

Перадвыбарная кампанія Перадвыбарная агітацыя стартавала 11 мая і доўжылася да паўночы 8 чэрвеня 2019 годаСтартует предвыборная агитация. Агітацыя вялася трыма асноўнымі спосабамі: праз сродкі масавай інфармацыі; шляхам правядзення публічных перадвыбарных мерапрыемстваў, а таксама асабістых сустрэч кандыдатаў і іх давераных асоб з выбаршчыкамі; шляхам выпуску і распаўсюджвання друкаваных, аўдыёвізуальных і іншых агітацыйных матэрыялаў. Усе СМІ краіны павінны былі захоўваць нейтралітэт і не весці агітацыю за ці супраць канкрэтнага кандыдата. Да 5 мая ўсе выданні павінны былі апублікаваць звесткі аб памеры аплаты, даванні эфіру і друкаванай плошчы, а таксама падаць гэтыя звесткі ў ЦВК для размяшчэння на яе афіцыйным сайце.

Выбарчыя фонды Згодна з пастановай ЦВК Казахстана максімальны памер выбарчага фонду кандыдата ў прэзідэнты Казахстана можа скласці не больш 1 млрд 147 млн тэнгэ. Пры гэтым уласныя сродкі кандыдата і ўзнос грамадскага аб’яднання, якое яго вылучыла, могуць дасягаць не больш 510 млн, а добраахвотныя ахвяраванні не больш 637,5 млн тэнгэБолее 1 млрд тенге может потратить каждый кандидат. Забаронены ананімныя ахвяраванні, яны будуць адабраны ў даход рэспубліканскага бюджэту. Выдаткі кандыдатаў на агітацыю ў сродках масавай інфармацыі не могуць перавышаць 7,3 млн тэнге.

Па стане на 17 мая найбольш грошай было сабрана на выбарчым рахунку Касым-Жамарта Такаева (1,024 млрд тэнгэ), а самымі малымі сталі фонды Садыбека Тугела (76,1 млн.) і Аміржана Касанава (76,6 млн.). Агульныя выдаткі ўсіх кандыдатаў на агітацыю склалі каля 867 млн тэнгэ з 1 млрд. 838 млн сабраных грошайСколько денег поступило в фонды кандидатов в президенты.

Станам на 29 мая 2019 года агульная сума сабраных грошай склала 2,553 млрд тэнгэ, а выдаткаў — 1,586 млрд.Выборы в Казахстане — кандидаты: кто больше всех потратил на избирательную кампанию

Дэбаты 14 мая 2019 года было абвешчана аб правядзенні тэлевізійных дэбатаў паміж кандыдатамі на пасаду прэзідэнта. Яны былі прызначаныя на 29 мая і павінны прайсці ў прамым эфіры тэлеканала «Хабар»Дебаты кандидатов в президенты состоятся 29 мая в Нур-Султане. Выдаткі на іх склалі 41 млн тэнгэ41 млн тенге выделят на проведение теледебатов кандидатов в президенты.

У тэлевізійных дэбатах прынялі ўдзел чатыры кандыдаты ў прэзідэнты (Жамбыл Ахметбекаў, Аміржан Касанаў, Амангельды Таспіхаў і Садыбек Тугел) і тры прадстаўнікі кандыдатаў (Азат Перуашаў за Данію Еспаеву, Алі Бектаеў — Талеўтая Рахімбекава, Маўлен Ашымбаеў — Касым-Жамарта Такаева)ЦИК утвердил список участников теледебатов. Дэбаты прайшлі ў тры раўнды. У рамках першай часткі ўсім ўдзельнікам было зададзена пытанне аб развіцці сістэмы адукацыі ў Казахстане, у другой частцы аб сацыяльнай мадэрнізацыі Казахстана, а ў трэцяй частцы кандыдаты маглі задаць пытанні двум іншым удзельнікам дэбатаў.

На думку Асель Абен, кіраўніка прадстаўніцтва казахстанскага інстытута стратэгічных даследаванняў пры Прэзідэнце Рэспублікі Казахстан (КІСД) у горадзе Алма-Ата, правядзенне падобных дэбатаў — неад’емная частка палітычнай культуры ў развітых краінах. З аднаго боку гэта паказвае адкрытасць і канкурэнтнасць выбарчага працэсу. А з другога яшчэ раз дае магчымасць выбаршчыкам па меркаваць над выбарам. Таксама яна вылучыла тое, што многія кандыдаты ў прэзідэнты вялі дыскусію на казахскай мове. Гэта сведчыць аб грамадска-палітычнай значнасці мовы і актыўным быцці ў палітычным полі.

На думку палітолага Аскара Нурша адсутнасць фаварытаў знізіла каштоўнасць дэбатаў, хоць для астатніх кандыдатаў была большая магчымасць даць выбаршчыку пазнаць сябе.

Вынікі