Скотэк (, ) — гэта ферма прыкладна ў 3 км на поўдзень ад Ульрысэгамна, Швецыя, названая так у гонар дуба, які стаяў там падчас бітвы пры Богесундзе ў 1520 годзе. Ёсць легенда, што Стэн Стурэ Малодшы узлез на дуб, каб лепш бачыць наступ датчан. Тады дачане выявілі яго месцазнаходжанне і выстралілі з гарматы ў яго — адсюль дуб і гэтая мясцовасць і атрымалі сваю назву.Historiskt-geografiskt och statistiskt lexikon öfver Sverige / Femte Bandet. M-R / Marbäck Гэта падзея адзначана Эдвардам Бэкстромам у вершы «Спадар Стэнс віса».

Скотэк сёння ўяўляе сабой сумязь кэмпінгу і рэстарану, які знаходзіцца ў прыватнай уласнасці. На працягу некалькіх гадоў Скотэк належаў і кіраваўся як моладзевая і лагерная ферма Шведскай місіянерскай царквой ва Ульрысэгамне. Тут адзначалася мноства святаў, як дзяржаўных, так і прыватных. Асабліва шмат гасцей прыходзіла ў сярэдзіне лета.Skottek.se

Мемарыял

Каля фермы Скотэк, на том месцы, дзе, як лічыцца, раней стаяў вялікі дуб, зараз стаіць мемарыяльны камень, прысвечаны Бітве з дачанамі, у якой Стэн Стуре быў смяротна паранены. У ім напісана наступнае;

RiksföreståndarenSten Sture d.y.sårades dödligt på Åsundens isden 19 januari 1520under strid mot rikets fienderför Sveriges själfständighet - - - vid Skotteken restes denna vårdår 1914för att hugfästa minnet afen bland Sveriges ädlaste män

Пераклад:

ПалкаводзецСтэн Стурэ М.смяротна паранены на лёдзе Осунда19 студзеня 1520у бітве з ворагамі каралеўстваза незалежнасць Швецыі - - - гэты помнік узведзенны ў Скотэне1914 годакаб замацаваць памяцьаднага з самых высакародных людзей Швецыі

Літаратура

Friedrich Rühs: Geschichte Schwedens, Band 2. Johann Jakob Gebauer, Halle 1805 (online)

Спасылкі

Artikel bei www.denstoredanske.dk Sten Sture d.y. bei www.historiesajten.se

Катэгорыя:Сярэднявечныя бітвы Катэгорыя:Гісторыя Даніі Катэгорыя:Гісторыя Швецыі Катэгорыя:Бітвы Швецыі Катэгорыя:Бітвы Даніі Катэгорыя:Вестра-Гёталанд Катэгорыя:Помнікі Швецыі