Аксана Сяргееўна Маркарава (; нар. 28 кастрычніка 1976, Роўна, УССР) — украінскі дзяржаўны дзеяч і фінансіст. Міністр фінансаў Украіны з 22 лістапада 2018 года па 4 сакавіка 2020 года ў кабінетах Уладзіміра Гройсмана і Аляксея Ганчарука. Член СНБА (з 31 мая 2019 па 4 сакавіка 2020). З 25 лютага 2021 года пасол Украіны ў ЗША.

Біяграфія Нарадзілася ў армяна-украінскай сям’і. Сваю першую адукацыю атрымала ў Кіева-Магілянскай акадэміі, дзе стала магістрам экалагічных навук. Затым вучылася ў Індыянскім універсітэце ў Блумінгтане, ЗША, там жа атрымала ступень магістра ў галіне міжнародных публічных фінансаў і гандлю.

З 1998 па 1999 і з 2001 па 2003 годы займала пасады саветніка па эканамічнай палітыцы і менеджара па знешніх і карпаратыўных сувязях у амерыканскім фондзе прамых інвестыцый Western NIS Enterprise Fund (цяпер ва ўпраўленні Horizon Capital), а ў 2000 годзе праходзіла практыку ў Сусветным банку.

З сакавіка 2015 па красавік 2016 года займала пасаду намесніка міністра — кіраўніка апарата Міністэрства фінансаў Украіны.

29 красавіка 2016 года ў новым урадзе была прызначана на пасаду першага намесніка міністра фінансаў Украіны.

8 чэрвеня 2018 года, у сувязі са звальненнем Аляксандра Данілюка, была прызначана выконваючай абавязкі міністра фінансаў Украіны.

22 лістапада 2018 года была зацверджана на пасадзе міністра фінансаў Украіны. Захавала сваю пасаду ва ўрадзе Аляксея Ганчарука.

4 сакавіка 2020 года Пастановай Вярхоўнай рады была адпраўлена ў адстаўку разам з большай часткай урадаРада звільнила Гончарука і його уряд — портал новин LB.ua.

25 лютага 2021 года прэзідэнт Уладзімір Зяленскі прызначыў Аксану Маркараву надзвычайным і паўнамоцным паслом Украіны ў ЗШАЗеленский назначил Маркарову послом Украины в США.

У 2021 годзе Аксана Маркарава ўвайшла ў топ-100 паспяховых жанчын Украіны па версіі часопіса «Новое Время».

Асабістае жыццё Замужам. Муж — банкір і бізнесмен Данііл Валынец. У сям’і чацвёра дзяцей.

Спасылкі

Біяграфія Аксаны Маркаравай на сайце ўрадавага ўпаўнаважанага па пытаннях інвестыцый Біяграфія Аксаны Маркаравай на сайце Міністэрства фінансаў Украіны Біяграфія Аксаны Маркаравай на сайце Фундацыі развіцця рынку капіталу

Катэгорыя:Паслы Украіны ў ЗША Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Украіны Катэгорыя:Выпускнікі Індыянскага ўніверсітэта ў Блумінгтане Катэгорыя:Эканамісты XXI стагоддзя Катэгорыя:Эканамісты Украіны Катэгорыя:Эканамісты паводле алфавіта Катэгорыя:Члены СНБА Украіны